25 красавiка 2024, Чацвер, 3:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Менскам гарыць палігон цвёрдых бытавых адходаў

10
Пад Менскам гарыць палігон цвёрдых бытавых адходаў

Інфармацыя аб пажары на тэрыторыі палігона цвёрдых бытавых адходаў у Менскім раёне паступіла выратавальнікам яшчэ раніцай у суботу.

Пра гэта паведамілі ў Менскім абласным упраўленні МНС, піша "Інтэрфакс".

"Паступіла паведамленне пра пажар на плошчы 400 квадратных метраў на тэрыторыі палігона цвёрдых бытавых адходаў КУП "Экарэс" каля вёскі Дубаўляны Менскага раёна. Агульная плошча палігона складае 23 гектары», - удакладнілі ва ўпраўленні.

Для тушэння пажару было задзейнічана 20 адзінак тэхнікі і 26 чалавек, у тым ліку 5 адзінак тэхнікі і 11 работнікаў МНС.

"Пажар лакалізаваны, паводле стану на 06.00 7 снежня гарэнне адбывалася асобнымі агменямі на плошчы 100 квадратных метраў. Пацярпелых няма. Прычына пажару высвятляецца", - праінфармавалі ў Менскім абласным упраўленні МНС.

Палігон цвёрдых бытавых адходаў "Паўночны", размешчаны каля вёскі Дубаўляны пад Менскам, увайшоў у строй у 1981 годзе. За час эксплуатацыі тут пахавана больш за 60 млн кубаметраў адходаў. Спецтэрыторыя, размешчаная ў раёне могілак "Паўночныя", прымае дзве траціны гарадскога смецця.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках