29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалая Статкевіча павінны перавесці з турмы ў калонію 12 студзеня

4
Мікалая Статкевіча павінны перавесці з турмы ў калонію 12 студзеня

12 студзеня экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Мікалая Статкевіча павінны перавесці з турмы ў калонію.

Ён паведаміў пра гэта журналісту Барысу Вырвічу, які пражывае ў Бялынічах (Магілёўская вобласць) і вядзе перапіску з апазіцыйным палітыкам.

«У калонію мяне сапраўды павінны перавесці. Гэта павінна адбыцца 12 студзеня наступнага года, калі скончацца тры гады турэмнага рэжыму, на якія мяне асудзілі. Тут маглі пры адсутнасці спагнанняў вярнуць мяне ў калонію і праз паўтара года, але гэта не для «палітычных». З калоніі могуць вярнуць зноў сюды, але маёй пазіцыі гэта не зменіць», - цытуе ўрывак з ліста Статкевіча ПЦ «Вясна».

Мікалай Статкевіч - адзіны кандыдат у прэзідэнты Беларусі, які дагэтуль у зняволенні. У траўні 2011 года суд Ленінскага раёна Менска прыгаварыў яго да шасці гадоў пазбаўлення волі ў абвінавачванні ў арганізацыі масавых беспарадкаў у дзень прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010-га.

Першапачаткова палітык утрымліваўся ў шклоўскай калоніі №17, аднак у студзені 2012 года яму зрабілі больш жорсткім умовы адбыцця пакарання, перавёўшы ў магілёўскую турму №4. Адміністрацыя калоніі палічыла, што Статкевіч «не ўстаў на шлях выпраўлення», «да ўмоўна-датэрміновага вызвалення не імкнецца» і пасля адбыцця пакарання мае намер «весці злачынны лад жыцця».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках