20 красавiка 2024, Субота, 9:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік БТ крыўляўся ў эфіры (Відэа)

57

Генадзь Давыдзька незвычайна адрэагаваў на пост вядомага расейскага блогера Іллі Варламава.

У сваёй праграме «Клуб редакторов» кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі вырашыў пакрыўляцца. Са здзеклівай інтанацыяй ён працытаваў словы Іллі Варламава з яго паста «Дрэнны Менск» аб падземных пераходах у сталіцы Беларусі. На думку Генадзя Давыдзькі, блогер неаб'ектыўна апісаў горад, піша «Наша Нiва».

Нагадаем, Ілля Варламаў пабываў у Менску на мінулым тыдні. Вынікам яго паездкі сталі два паведамленні ў блогу - пра «дрэнны» і пра «добры» Менск, а таксама апытанне на тэму «За што вы не любіце Лукашэнку». Дарэчы, адказаў на яго набралася больш за сотню за лічаныя хвіліны. Чытачы блога прывялі мноства прычын таго, за што можна ненавідзець беларускага дыктатара.

Напісаць каментар 57

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках