29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Латушка: Беларуская тэхніка ламаецца проста на прэзентацыях

165
Латушка: Беларуская тэхніка ламаецца проста на прэзентацыях

Амбасадар Беларусі ў Францыі раскрытыкаваў беларускую тэхніку.

Амбасадар Беларусі ў Францыі Павел Латушка ў эфіры праграмы «Контуры» тэлеканала ОНТ заявіў, што беларускія дыппрадстаўніцтвы за мяжой не могуць вырашаць праблему экспарту, паколькі гэта задача саміх вытворцаў. Ды і як гандлёвы дарадца або амбасадар можа выклікаць давер да беларускай тэхнікі, калі яна проста ламаецца на прэзентацыях?

«Ёсць такія прыклады, калі ў амбасады паступаюць лісты з інфармацыяй на адной старонцы, у якой значыцца, што на нашых складах знаходзіцца столькі штук рухавікоў ці столькі штук тэлевізараў, ці столькі штук іншых дэталяў. І гэта проста падаецца ў форме штук і асобнікаў. Калі ласка, прадайце ў вашай краіне», - распавёў ён.

Паводле яго слоў, разлічваць на тое, што за прадпрыемствы, якіх у краіне тысячы, задачы экспарту вырашыць адзін гандлёвы дарадца або адзін амбасадар, складана. «Не таму што мы не хочам працаваць, а проста таму, што 24 гадзіны ў сутках», - адзначыў Латушка.

«Мы сустракаемся з сітуацыяй, калі наша тэхніка на прэзентацыях проста ламаецца. І, вядома ж, які можа быць давер да той прадукцыі, якая на першай жа прэзентацыі можа паламацца? Калі ключ ад адзінкі нашай тэхнікі не можа адкрыць дзверы. Можаце сабе ўявіць, чалавек купляе Mercedes, бярэ ключ і дзверы гэтага Mercedes адкрыць не можа. Вядома, мы не прадаем Mercedes, але ўжо сёння, калі мы гаворым пра сельскагаспадарчае машынабудаванне, пакупнік чакае Mercedes на полі», - канстатаваў Латушка.

Напісаць каментар 165

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках