28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ запатрабуе вызвалення беларускіх палітвязняў у ААН

15
ЕЗ запатрабуе вызвалення беларускіх палітвязняў у ААН

Еўрапейскі Звяз настойвае на неадкладным вызваленні і рэабілітацыі палітычных вязняў у Беларусі.

Пра гэта гаворыцца ў пастанове «Аб прыярытэтах ЕЗ на міжнародных форумах па правах чалавека», якая прысвечаная маючай адбыцца чарговай сесіі Рады ААН па правах чалавека.

У дакуменце падкрэсленая асаблівая заклапочанасць у сувязі з неспрыяльным становішчам з правамі чалавека ў шэрагу краін, перш за ўсё ў Сірыі. Там сітуацыя ўяўляе сабой «самы востры гуманітарны крызіс у сучаснай гісторыі», піша «Інтэрфакс».

Рада ЕЗ зноў заклікала ўсе бакі канфлікту, перш за ўсё кіруючы рэжым, спыніць гвалт і парушэнне міжнароднага гуманітарнага права. Адзначаючы, што вінаватыя ў злачынствах павінны панесці адказнасць, ЕЗ заклікаў забяспечыць хутчэйшы доступ у краіну міжнароднай камісіі па расследаванні.

ЕЗ заклікае міжнародную супольнасць звярнуць увагу на сур'ёзныя і сістэматычныя парушэнні правоў чалавека ў КНДР і таксама расследаваць іх. У дакуменце паказана трывожнае становішча з правамі чалавека ў Беларусі, Іране, Шры-Ланцы, М'янме, ЦАР, Паўднёвым Судане, Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга.

Рада ЕЗ мае намер запатрабаваць у ААН хутчэйшага і безумоўнага вызвалення і рэабілітацыі ўсіх палітвязняў у Беларусі.

У пастанове падкрэсліваецца ўніверсальны, непадзельны, узаемазалежны характар правоў чалавека і выяўляецца рашучасць адстойваць іх ва ўсім свеце. Асобныя пункты пастановы прысвечаныя барацьбе за адмену смяротнага пакарання, свабодзе веравызнання, правах дзіцяці, роўнасці палоў, свабодзе выказвання меркавання, свабодзе сходаў і аб'яднанняў, барацьбе супраць катаванняў і жорсткага абыходжання, супраць дыскрымінацыі на глебе сэксуальнай арыентацыі.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках