20 красавiка 2024, Субота, 6:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ФСБ Расеі ўвяла пашпартны кантроль на мяжы з Беларуссю

59
ФСБ Расеі ўвяла пашпартны кантроль на мяжы з Беларуссю

(абноўлена - 13:10) Узмацненне пашпартнага кантролю ўведзена на час правядзення Алімпіяды.

Пра гэта паведамілі ў памежнай службе ФСБ Расеі.

«Праверка пашпартоў у грамадзян Беларусі, якія ўязджаюць у Расею, абумоўленая ўзмоцненымі мерамі бяспекі ў перыяд правядзення Алімпіяды ў Сочы», - цытуе паведамленне ведамства «Наша Нiва».

Раней пра ўзмацненне кантролю на мяжы паведамілі грамадзяне нашай краіны, якія яе перасякалі. У прыватнасці, пра гэта напісаў у сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» менчук Аляксандр Пашкевіч. Ён ехаў у суседнюю дзяржаву на аўтобусе яшчэ да адкрыцця Алімпіяды.

«За апошні год мне давялося досыць часта перасякаць беларуска-расейскую мяжу. І сёння першы раз сутыкнуўся на ёй з пашпартным кантролем. У аўтобус увайшлі два дзядзькі ў форме і ва ўсіх пасажыраў праверылі пашпарты (прытым нават заікнуліся яшчэ і пра нейкія міграцыйныя карткі). Цікава, гэта ў сувязі з Алімпіядай нават наша мяжа становіцца не зусім празрыстай, або ў беларуска-расейскіх адносінах нешта не так?» - пытаецца ён.

Аўтар паста падкрэсліў, што пашпарты правяралі менавіта расейскія памежнікі, а на зваротным шляху кантролю не было.

Напісаць каментар 59

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках