20 красавiка 2024, Субота, 13:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бязмежжа АМАПа ў спарткомплексе ў Брэсце

114

Амапаўцы ўчынілі татальны дагляд усім наведвальнікам брэсцкага спарткомплексу «Вікторыя».

Прысутнасць міліцыі на спартыўных спаборніцтвах ужо стала звыклай. Гэта ўжо адштурхнула ад наведвання стадыёнаў і спартыўных палацаў сотні заўзятараў. Але тое, што адбывалася ў Брэсце ў мінулыя выходныя, пераходзіла ўсе межы. Зневажальнаму дагляду, які ўчыніў мясцовы АМАП, падвяргаліся заўзятары, замежныя спартсмены і нават дзеці, перадае тэлеканал «Белсат».

 

У суботу, 8 лютага, падчас правядзення гандбольнага матча міжнароднага турніру SEHA-лігі паміж камандамі «Брэсцкі гандбольны клуб імя Мяшкова» і «Лоўчан» (Lovćen) з Чарнагорыі, амапаўцы заблакавалі ўсе ўваходы ў «Вікторыю» і пільна даглядалі тых, хто прыйшоў паглядзець матч. Рабілі гэта ў грубай форме. Дагляд быў правядзены ў дачыненні да заўзятараў, работнікаў комплексу і журналістаў, чарнагорскіх гандбалістаў і дзяцей. Байцы АМАПу прымусілі выкласці з заплечніка на стол цацкі нават дзяўчынку гадоў сямі.

На наступны дзень з дзесятак супрацоўнікаў зноў сустракаў наведвальнікаў «Вікторыі». У гэты час тут праходзілі гульні аматарскага міні-футбольнага турніру, арганізатарам якога выступіў клуб «Аматар». Старажылы турніру (яму ўжо 22 гады) не могуць узгадаць нічога падобнага, ім ніколі не даводзілася праходзіць такую прыніжальную працэдуру.

Работнікі АМАПа спасылаліся на Закон аб міліцыі і аб правядзенні масавых мерапрыемстваў. Пры гэтым самі парушалі закон: на форме праваахоўнікаў не было бэйджаў з іх імёнамі, прозвішчамі і пасадай, а тых людзей, хто патрабаваў у міліцыянтаў, каб тыя прадставіліся, адпраўлялі на паглыблены дагляд і перапісвалі пашпартныя звесткі. Работнікі АМАПа не тлумачылі, з чым звязаная мабілізацыя на спартыўным аб'екце, і адказвалі, што атрымалі загад, а загады не абмяркоўваюцца, а выконваюцца. Пры гэтым былі выпадкі, калі жанчын абмацвалі амапаўцы-мужчыны.

«Я абураны дзеяннямі АМАПа, - кажа заўзятар з 30-гадовым стажам Уладзімір. - З-за самавольства праваахоўнікаў я ўжо 3 гады не хаджу на гульні брэсцкага «Дынама». А такіх людзей, якія дзякуючы міліцэйскаму самавольству не наведваюць футбол, сотні. Кіраўніцтву УУС варта задумацца над паводзінамі сваіх, мякка кажучы, дрэнна выхаваных работнікаў. Інакш спаборніцтвы будуць праходзіць пры пустых трыбунах, а напружанне ў грамадстве будзе расці».

Напісаць каментар 114

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках