20 красавiка 2024, Субота, 13:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыянты збілі менчука за бел-чырвона-белы сцяг на балконе

92
Міліцыянты збілі менчука за бел-чырвона-белы сцяг на балконе

Пасля збіцця менчука Віктара Шаршуна шпіталізавалі ў 2-ю клінічную бальніцу.

8 лютага Віктар Шаршун знаходзіўся ў сваёй кватэры на бульвары Шаўчэнкі, калі невядомыя патэлефанавалі ў дзверы, прадставіўшыся супрацоўнікамі ЖЭС. Як апынулася пасля, на самой справе гэта былі супрацоўнікі міліцыі. Не прадставіўшыся, яны загадалі грамадзяніну зняць бел-чырвона-белы сцяг, які вісеў на яго балконе, паколькі, па іх словах, гэтая сімволіка з'яўляецца незарэгістраванай, піша ПЦ «Вясна».

Віктар Шаршун адмовіўся гэта рабіць і паспрабаваў зачыніць уваходныя дзверы. Тады супрацоўнікі міліцыі выцягнулі яго ня лесвічную пляцоўку, пачалі збіваць. З кайданкамі на руках Віктара Шаршуна даставілі ў Цэнтральны РАУС Менска, дзе ён прабыў да позняга вечара, аднак ніхто не тлумачыў прычыну затрымання, пратакол адміністрацыйнага правапарушэння таксама не складаўся. Каля 21 гадзіны грамадзяніна даставілі на вуліцу Мініна для праходжання агляду на прадмет ужывання алкаголю. Пасля таго яго зноў адвезлі ў Цэнтральны РАУС. Мужчына дрэнна сябе адчуваў, прыйшлося выклікаць хуткую дапамогу, якая шпіталізавала яго ў 2-ю клінічную бальніцу.

Перад ад'ездам у бальніцу, мужчыне ўручылі ўжо складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні па арт. 23.4 (непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ёй службовых паўнамоцтваў) і 23.5 (абраза службовай асобы пры выкананні ёй службовых паўнамоцтваў) КаАПП Рэспублікі Беларусь. У бальніцы пацыенту зрабілі рэнтгенаграфію рэбраў, пасля чаго адпусцілі дадому.

Цяпер Віктар Шаршун чакае разгляду гэтай справы ў судзе. Ён падаў скаргу ў пракуратуру Цэнтральнага раёна Менска з просьбай правесці пракурорскую праверку адносна неправамерных дзеянняў міліцыі і прыцягнуць вінаватых асоб да адказнасці.

«Спасылка работнікаў міліцыі на тое, што я нібыта парушыў дзейснае заканадаўства, вывесіўшы на балконе незарэгістраваную ва ўстаноўленым законам парадку сімволіку, з'яўляецца недарэчнай і незаконнай, паколькі карыстанне незарэгістраванай сімволікай забаронена законам толькі ўдзельнікам масавых мерапрыемстваў», - адзначае грамадзянін у скарзе на дзеянні работнікаў.

Напісаць каментар 92

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках