25 красавiка 2024, Чацвер, 19:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БТ адцэнзуравала ток-шоў прапагандыста Гігіна

18
БТ адцэнзуравала ток-шоў прапагандыста Гігіна

З ток-шоў Вадзіма Гігіна выразалі словы пра тое, што дзяржаўная рэгістрацыя СМІ - анахранізм.

Пра гэта на сайце БАЖ напісаў удзельнік ток-шоў, намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец.

«Эфект лесвіцы я адчуў, натуральна, на лесвіцы. Пасля саўдзелу ў ток-шоў ОНТ «Пазіцыя» (эфір 10 лютага 2013 года), узгадаў, што не сказаў пра Нідэрланды. Што там рэгістрацыю друкаваных СМІ прызналі неканстытуцыйнай яшчэ ў 1892 годзе, - а мы ў 21 стагоддзі сур'ёзна абмяркоўваем рэгістрацыю інтэрнэт-медыя.

Пасля прагляду праграмы ў запісы супакоіўся. Зусім не факт, што гэтая фраза прагучала б у эфіры. Як не прагучалі, напрыклад:

- статыстыка адмоваў Мінінфарма ў рэгістрацыі друкаваных СМІ за тры гады (105),

- рэмарка пра тое, што БАЖу ў Беларусі чамусьці забаранілі выдаваць пасведчанні журналістаў, хоць ва ўсім свеце журналісцкія саюзы гэта робяць (у сувязі з выказваннем апанентаў аб тым, што інтэрнэт-СМІ трэба рэгістраваць для таго, каб даць іх супрацоўнікам правы журналістаў),

- заўвага, што распаўсюд заканадаўства аб СМІ на навінавыя сайты нічога не вырашыць, паколькі яны займаюць толькі невялікі сегмент у Інтэрнэце, і складана зразумець, як гэта заканадаўства будзе ўплываць на, скажам, сацыяльныя сеткі або замежныя інтэрнэт-рэсурсы», - адзначыў Бастунец.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках