20 красавiка 2024, Субота, 7:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь - на 157 месцы ў рэйтынгу свабоды СМІ

2
Беларусь - на 157 месцы ў рэйтынгу свабоды СМІ

Беларусь засталася ў канцы рэйтынгу свабоды прэсы, складзенага «Рэпарцёрамі без межаў».

Што да суседзяў нашай краіны па былым СССР, то Расея займае 148-ы радок. Украіна засталася на 127 месцы. Азербайджан у рэйтынгу займае 160, Казахстан - 161 месца. Найбольш свабоднай для журналістаў на постсавецкай прасторы з'яўляецца Эстонія. Гэтая краіна займае 11 месца, перадае РІА «Новости».

Нязменна ўзначальваюць рэйтынг еўрапейскія краіны - Фінляндыя, Нідэрланды, Нарвегія, Люксембург і Андора. Аднак сур'ёзныя прэтэнзіі у праваабаронцаў ёсць да цэлага шэрагу краін ЕЗ. Так, Грэцыя, дзе летам было закрыта дзяржаўнае радыё і тэлебачанне ERT, за апошні год адкацілася ў рэйтынгу на 14 пазіцый і цяпер займае 99 месца. Таксама істотна пагоршылася сітуацыя са свабодай прэсы ў Балгарыі (100 месца, падзенне на 12 пазіцый) і Венгрыі (64 месца, мінус сем радкоў).

Адной з самых небяспечных тэндэнцый года «Рэпарцёры без межаў» называюць абмежаванне свабоды СМІ «пад знакам нацыянальнай бяспекі» ў краінах, дзе дэмакратычныя традыцыі вельмі моцныя. Як заявіў прадстаўнік праўлення «Рэпарцёраў без межаў» Міхаэль Рэдыске, словы якога прыводзяцца ў паведамленні арганізацыі, нават такія дзяржавы, як ЗША і Велікабрытанія, спрабуюць выставіць журналістаў, якія займаюцца расследаваннямі, і іх інфарматараў ці ледзь не тэрарыстамі. У тым, што тычыцца бяспекі, краіны з даўняй традыцыяй свабодных СМІ ўсё часцей прыпадабняюцца дыктатурам, падкрэслівае праваабаронца.

Як і ў 2013 годзе, замыкаюць рэйтынг «Рэпарцёраў без межаў» Сірыя, Туркменія, Паўночная Карэя і Эрытрэя. Яны займаюць, адпаведна, месцы з 177-га па 180-е.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках