24 красавiка 2024, Серада, 10:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Макей і МЗС могуць ісці ў адстаўку

141
Лукашэнка: Макей і МЗС могуць ісці ў адстаўку

Кіраўнік паскардзіўся на працу МЗС падчас чаявання ў Сочы.

Лукашэнка заявіў пра тое, што яго кіраўніцтва можа сыходзіць у адстаўку. Гэтыя словы прагучалі падчас урачыстага прыёму з нагоды перамогі Дар'і Домрачавай у гонцы пераследу ў аўторак.

«Макей, МЗС могуць сыходзіць у адстаўку! Уся Расея, немцы, французы! Беларусь, Домрачава! Дзякуй! За перамогу», - сказаў Лукашэнка.

Кіраўнік таксама запатрабаваў, каб на закрыцці Алімпіяды Дар'я Домрачава несла афіцыйны сцяг Беларусі. «Значыць, панясеш на закрыцці!» - заявіў ён пасля таго, як спартсменка патлумачыла, чаму адмовілася несці сцяг на цэрымоніі адкрыцця гульняў.

На ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных перамозе Дар'і Домрачавай, таксама прысутнічалі малодшы сын кіраўніка, алігархі Юрый Чыж і Аляксандр Шакуцін.

Нагадаем, учора беларуская біятланістка ўпершыню выйграла алімпійскі залаты медаль.

Дар'я Домрачава заняла першае месца ў гонцы пераследу на Алімпійскіх гульнях у Сочы. Беларуска, якая стартавала дзевятай, дапусціла адзін промах на чатырох агнявых рубяжах і паказала час 29 хвілін 30,7 секунды. Другой стала нарвежка Тура Бергер (37,6 секунды; 1 промах). Бронзу заваявала славенка Тэя Грэгарын (42,0; 1 промах).

Напісаць каментар 141

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках