19 красавiка 2024, Пятніца, 0:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзмітрыеў: Людзі без цікавасці адкрываюць дзверы, калі ім кажаш пра «выбары»

36
Дзмітрыеў: Людзі без цікавасці адкрываюць дзверы, калі ім кажаш пра «выбары»

Адзін з лідараў кампаніі «Гавары праўду» распавёў пра набалелае.

Андрэй Дзмітрыеў падзяліўся ўражаннямі ад збору подпісаў перад мясцовымі «выбарамі», а таксама пра хвалюючыя пытанні выбаршчыкаў, перадае «Радыё Свабода».

«Я думаю, відавочнай з'яўляецца татальная дыскрэдытацыя мясцовых саветаў як органаў улады. Людзі не ўспрымаюць іх уладай, і таму негатыўна і без усялякай цікавасці адкрываюць дзверы, калі ім кажаш пра мясцовыя выбары. Таму мы праводзім кампанію «Народны рэферэндум», якая проста выкарыстоўвае нагоду мясцовых выбараў - але пры гэтым мы можам размаўляць з людзьмі аб зменах. І, дарэчы, за «Народны рэферэндум» подпісы збіраюцца нашмат прасцей, чым за выбары», - распавёў Андрэй Дзмітрыеў.

Палітык лічыць, што беларускае грамадства паступова апускаецца ў дэпрэсію. І ўладам гэты стан грамадства больш падабаецца, чым мабілізацыя.

«Трэба разумець, што калі ўлада слабая, калі яе рэйтынг нізкі, - яна заўсёды будзе баяцца мабілізацыі грамадства. Таму ўлада робіць усё, каб грамадства дэмабілізаваць. Затрыманні, спыненне любых публічных праяваў - у тым ліку жаданне кантраляваць выбарчы працэс, але каб людзям не былі цікавыя выбары любога ўзроўню, - гэта ўсё сапраўдныя дзеянні ўлады. Сёння ў многіх ёсць дэпрэсіўны стан, і адзіны шлях з гэтай дэпрэсіі - зносіны з людзьмі, калі мы ім кажам, як павінна быць, і што тут павінен быць рэферэндум. Так, гэта зойме час, гэта няпроста - выцягваць людзей з дэпрэсіі. Але мы змагаемся не за месцы ў саветах, мы змагаемся за людзей, за іх разуменне будучыні і бачанне альтэрнатывы», - лічыць палітык.

Нагадаем, пачынаючы з 1995 года ні адны «выбары» і ні адзін «рэферэндум», якія праводзяцца ў Беларусі, не былі прызнаныя міжнароднымі арганізацыямі.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках