25 красавiка 2024, Чацвер, 11:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуская песня стала гімнам на барыкадах Еўрамайдана (Відэа, онлайн)

5

Песня Таццяны Беланогай «Дзеці неба» стала гімнам для людзей, якія стаяць на барыкадах у рэвалюцыйным Кіеве.

Пра гэта распавёў беларускі ўдзельнік Еўрамайдана.

На сэрвісе YouTube у пачатку гэтага года адкрыўся спецыяльны канал VideoProtest, на якім публікуюцца эксклюзіўныя кадры ўкраінскіх пратэстаў. Нядаўна яго стваральнікі адкрылі праект «Вячоркі на барыкадах». У серыі кароткіх фільмаў распавядаецца пра людзей, якія бяруць актыўны ўдзел у жыцці Еўрамайдана.

Героем аднаго з ролікаў стаў беларус Анатоль. Апошнія пяць гадоў ён жыў у Польшчы, а як толькі пачаліся масавыя акцыі пратэсту ва Украіне, узяў гітару і паехаў у Кіеў. На галоўнай плошчы сталіцы суседняй краіны ён знаходзіцца больш за два месяцы.

Анатоль распавядае пра жыццё намётавага мястэчка і пра падзеі, якія адбываліся ў апошнія месяцы. «Бываюць галадоўкі пратэсту, калі людзі дзеля барацьбы за свае мэты рызыкуюць здароўем. У нас тут «жыццё пратэсту». Людзі рызыкуюць жыццём, камфортам, сваімі сем'ямі. Людзей, якія сабраліся на Майдане, можна назваць «Дзецьмі неба» - яны не ад каго не залежаць і нікому не падпарадкоўваюцца», - распавёў ён.

Анатоль адзначыў, што адна з песень, напісаная беларускай Таццянай Беланогай, так і завецца - «Дзеці неба». Яна, паводле яго слоў, стала адным з гімнаў дэманстрантаў. Анатоль часта выконваў яе перад удзельнікамі намётавага мястэчка.

Песня была напісаная яшчэ ў 2006 годзе.

Акцыі пратэсту ва Украіне пачаліся ў лістападзе мінулага года пасля адмовы ўраду краіны падпісаць дамову аб асацыяцыі з ЕЗ. Пасля спробаў сілавога разгону Еўрамайдана пратэсты ўспыхнулі з новай сілай і распаўсюдзіліся практычна на ўсе рэгіёны. У сярэдзіне студзеня адбыліся самыя жорсткія сутыкненні паміж спецназам і дэманстрантамі, ахвярамі якіх сталі чатыры чалавекі, у тым ліку беларус Міхаіл Жызнеўскі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках