19 красавiка 2024, Пятніца, 15:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Марэк Мігальскі: Мы з тымі, хто любіць Беларусь

7
Марэк Мігальскі: Мы з тымі, хто любіць Беларусь

Офіс польскага еўрадэпутата Марэка Мігальскага праводзіць акцыю салідарнасці з Беларуссю.

Яна пройдзе 14 лютага, у Дзень Святога Валянціна.

Арганізатары акцыі прапануюць карыстальнікам сацыяльных сетак змяніць свае аватары на лагатып акцыі-бел-чырвона-белае сэрца і дасылаць фота з бел-чырвона-белым сцягам.

«Сёння падзеі ва Украіне і Расеі зацямнілі сітуацыю ў Беларусі. Менавіта таму мы яшчэ раз хочам паказаць, што мы памятаем пра Беларусь і мы разам з усімі тымі, хто яе любіць і жадае ёй свабоды і дэмакратыі», - прыводзіць словы Марэка Мігальскага яго прэс-служба.

У рамках акцыі створаны адмысловы профіль «I love Belarus» у сацыяльнай сетцы «Фэйсбук», дзе арганізатары будуць паведамляць аб усіх арганізацыях і асобах, якія далучыліся да кампаніі і выказалі сваю салідарнасць з Беларуссю. Акрамя таго, там будзе публікавацца і інфармацыя аб іншых кампаніях і акцыях салідарнасці з беларускай грамадзянскай супольнасцю.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках