28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прамы эфір БТ: «Лукашэнка - г...но!»

299
Прамы эфір БТ: «Лукашэнка - г...но!»

Беларускага кіраўніка абазвалі ў прамым эфіры БТ

З абразлівай заявай на адрас Лукашэнкі выступіў увечары 10 лютага ў прамым эфіры перадачы «Белорусское времечко» на тэлеканале «Беларусь-1» адзін з тэлегледачоў. Праграма, якая выходзіць у прамым эфіры ў жанры «народных навінаў», ішла ў панядзелак сваёй чаргой, калі туды датэлефанаваўся мужчына, які прадставіўся Сяргеем.

Калі вядучыя далі яму слова, мужчына шакаваў работнікаў тэлебачання і тэлегледачоў словамі: «Хачу вам сказаць, што Лукашэнка - г...но!»

Пасля гэтых слоў сувязь з ім была імгненна перапыненая. А збітыя з панталыку вядучыя перадачы звярнулі ўвагу тэлегледачоў на тое, што такія паводзіны недапушчальныя.

Кіраўнік прэс-службы Белтэлерадыёкампаніі Святлана Смалонская-Краскоўская на пытанне, ці была рэакцыя на гэты інцыдэнт з боку міліцыі, сказала «Салідарнасці» наступнае:

- Падобныя рэчы вельмі выразна рэгулююцца крымінальным заканадаўствам. І гэтае рашэнне прымаць не нам.

Гэта не першы выпадак, калі тэлегледачы выказваюць сваё крытычнае стаўленне да кіраўніка дзяржавы ў прамым эфіры беларускага тэлебачання. У той жа перадачы «Белорусское времечко» у 2008 годзе мужчына распавёў пра сваю мару: «мець у руках гранатамёт і прэзідэнта насустрач».

Напісаць каментар 299

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках