29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Яроменак чытае за кратамі Пушкіна па-беларуску

4
Уладзімір Яроменак чытае за кратамі Пушкіна па-беларуску

Палітвязень павінен выйсці на волю 11 сакавіка.

Пра гэта паведаміла жонка Уладзіміра Яроменка, якая атрымала ад палітвязня ліст.

«Напісаў, што ў турэмнай бібліятэцы знайшлі яму беларускамоўныя кнігі, цяпер ён іх чытае. Сярод іншага - Пушкіна чытае па-беларуску. Шмат чытае таксама Біблію. Іх там у камеры 4 чалавекі», - распавяла жонка палітвязня Валянціна Яроменак.

Таксама Яроменак даслаў жонцы «валянцінку», павіншаваўшы з Днём закаханых, паведамляе «Радыё Свабода».

Палітвязень павінен выйсці на волю 11 сакавіка.

Нагадаем, у жніўні суд пастанавіў пакараць моладзевага актывіста Уладзіміра Яроменка 3 месяцамі арышту паводле абвінавачвання ў парушэнні прэвентыўнага нагляду.

Ён быў фігурантам крымінальнай справы аб масавых беспарадках у Менску 19 снежня 2010 года. Яго прысудзілі да трох гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, але ў жніўні 2011 года Яроменак быў вызвалены на падставе ўказа прэзідэнта аб памілаванні. Над ім устанавілі прэвентыўны нагляд, пасля чаго трапляў у суд двойчы. 27 красавіка 2012 яго асудзілі на сем сутак адміністрацыйнага арышту за дробнае хуліганства, а 24 студзеня 2013 года - на 12 сутак арышту за парушэнне ўмоў прэвентыўнага нагляду.

Фота: «Радыё Свабода»

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках