29 сакавiка 2024, Пятніца, 4:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памочнік Лукашэнкі: Трэба клікаць у кіраўнікі беларусаў-эмігрантаў

345
Памочнік Лукашэнкі: Трэба клікаць у кіраўнікі беларусаў-эмігрантаў

Кірыл Руды выступіў з новымі праграмнымі заявамі.

Заява памочніка Лукашэнкі па эканамічных пытаннях, якая прагучала ў эфіры БТ, тычылася рэфармавання ў кадравай палітыцы, піша «Наша Нiва».

«Першае і галоўнае - укладваць ва ўласную адукацыю, - перакананы доктар эканамічных навук Кірыл Руды. - Тыя паспяховыя людзі, што з'ехалі за мяжу, так ці інакш атрымлівалі адукацыю ў Беларусі. Яны сталі запатрабаваныя з базай, якую атрымалі ў нас».

Іншы патэнцыял Руды бачыць у тым, каб накіроўваць спецыялістаў на стажыроўкі за мяжу.

«У шмат якіх краінах гэта аплачвае дзяржава, гэта было і ў Кітаі, і ў Казахстане, - разважае ён. - Уявіце, калі з вядучага топ-універсітэта свету, напрыклад з Кембрыджа, вернецца наш выпускнік, і яго зробяць, выкажам здагадку, начальнікам аддзела ў Менгарвыканкаме. Мне здаецца, ён там такі дысбаланс унясе... І тым не менш прымусіць неяк інакш глядзець і на сябе, і на свет».

Трэцяя ідэя памочніка кіраўніка самая нечаканая.

Кірыл Руды прапануе запрасіць беларускіх эмігрантаў вярнуцца ў краіну.

«Пасля распаду Савецкага Саюза былі хвалі эміграцыі. Многія нашы суайчыннікі з'ехалі за мяжу, і яны паспяховыя там у міжнароднай сферы, на сусветных рынках», - тлумачыць ён.

Кірыл Руды сумняваецца, што хтосьці з эмігрантаў гатовы перакрэсліць частку свайго жыцця і сказаць: я ніколі не ўспомню пра Беларусь.

Некалькі тыдняў таму назад памочнік Лукашэнкі апублікаваў у «Советской Белоруссии» праграмны артыкул, у якім заявіў: замест прамысловасці - перспектыўней займацца сферай паслуг і ай-ці.

Кірыл Руды заняў сваю пасаду паўгода таму. Яго папярэдніка, адыёзнага Сяргея Ткачова, працаўладкавалі на «Амкадор». Знаходзячыся на пасадзе, ён ставіў у прыклад сталінскую эканоміку і заклікаў нарошчваць прамысловыя магутнасці.

Напісаць каментар 345

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках