29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раман Якаўлеўскі: Мясніковіча паклікалі на незразумелы саміт

4
Раман Якаўлеўскі: Мясніковіча паклікалі на незразумелы саміт

Інфармацыя аб правядзенні саміту «Усходняга партнёрства» ў Празе выглядае вельмі дзіўна.

Такое меркаванне ў інтэрв'ю сайту charter97.org выказаў палітычны аглядальнік Раман Якаўлеўскі.

«Справа ў тым, што мы наогул не чулі, што пасля Вільні плануецца нейкі саміт, быццам бы прысвечаны пяцігоддзю «Усходняга партнёрства». Пэўныя эксперты разважаюць, што інфармацыя пра яго з'явілася пасля візіту Фюле ў Кіеў, але на афіцыйным узроўні нічога не чуваць, а беларускі бок, роўна як і Брусэль, усё сціпла адказвае: «Без каментароў». Мы ведаем, што пасля Вільні наступны саміт УП будзе ў Рызе. Таму адкуль тут узялася Прага - незразумела. Можа, гэта еўрачыноўнікі робяць пад сябе нейкі прапагандысцкі форум напярэдадні выбараў у Еўрапарламент і ратацыі кадраў у кіруючых структурах ЕЗ», - мяркуе ён.

Аглядальнік адзначыў, што Лукашэнка туды ў любым выпадку не паедзе, так як ён знаходзіцца ў спісе неўязных, а Мясніковіч - не.

«Таму Беларусь, магчыма, будзе прадстаўляць прэм'ер-міністр. Але ў кожным выпадку беларускі бок будзе задаволены з'яўленнем на любым еўрапейскім форуме, таму што гэта, на іх думку, сведчыць пра правільнасць палітыкі, якую праводзіць афіцыйны Менск. І нават калі ўявіць сабе, што Лукашэнка адпусціць Мясніковіча ў Прагу, то ён таксама нічога не вырашае, як і Макей у Вільні», - упэўнены Раман Якаўлеўскі.

Нагадаем, спецпасланнік па пытаннях «Усходняга партнёрства» МЗС Чэхіі Петэр Марэш паведаміў, што на саміце, запланаваным на 23-24 красавіка ў Празе, Беларусь будзе прадстаўляць прэм'ер Міхаіл Мясніковіч.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках