19 красавiка 2024, Пятніца, 2:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітвязні і іх сваякі патрабуюць адклікаць амбасадара Ізраіля з Беларусі

61
Палітвязні і іх сваякі патрабуюць адклікаць амбасадара Ізраіля з Беларусі

Зварот з такім патрабаваннем адпраўлены прэзідэнту, прэм'ер-міністру і старшыні Кнэсета Ізраіля.

Беларусы, якія прайшлі па палітычных прычынах праз турмы і катаванні, а таксама сваякі вязняў сумлення такім чынам адрэагавалі на скандальную заяву амбасадара Ізраіля ў Беларусі Іосіфа Шагала, які назваў беларускіх палітвязняў «крымінальнікамі».

Сайт charter97.org прыводзіць цалкам тэкст звароту:

Прэзідэнту Дзяржавы Ізраіль спадару Шымону Перэсу

Прэм'ер-міністру спадару Біньяміну Нетаньяху

Старшыні Кнэсета спадару Юлію-Ёэлю Эдэльштэйну

6 лютага гэтага года Амбасадар Дзяржавы Ізраіль у Рэспубліцы Беларусь Іосіф Шагал у інтэрв'ю тэлеканалу RTVI назваў грамадзянаў Беларусі, незаконна асуджаных па палітычных матывах, якія прызнаюцца міжнароднай супольнасцю палітычнымі вязнямі, «крымінальнікамі», якія сядзяць у турме за «атаку парламента, за кіданне камянёў».

Прызнаўшы, што «з пункту гледжання Польшчы ці Еўразвяза, яны палітвязні», Амбасадар сказаў, што, з пункту гледжання Дзяржавы Ізраіль, «яны - крымінальнікі, таму што ў іх ёсць артыкул - за хуліганства, за кіданне камянёў, за прыніжэнне ўладаў ну і гэтак далей». Гэта - дзіўнае заключэнне, бо цяжка ўявіць сабе недэмакратычны рэжым, у заканадаўстве якога прысутнічалі б артыкулы, званыя «палітычнымі».

Выказванняў, падобных вышэйпададзеным, не дазваляюць сабе дыпламаты іншых краін, акрэдытаваныя ў Беларусі.

Гэта - не першае выказванне такога роду спадара Шагала, аднак на гэты раз ён прадставіў свае выказванні, як афіцыйную пазіцыю Дзяржавы Ізраіль.

Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі не раз станавілася прадметам абмеркавання міжнароднай супольнасці. У сувязі з парушэннямі правоў чалавека, наяўнасцю палітвязняў, у адносінах да службовых асоб краіны ўведзеныя візавыя санкцыі. Нават афіцыйныя ўлады Беларусі дэ-факта прызнаюць наяўнасць палітвязняў.

Мы, былыя палітвязні і сваякі былых і цяперашніх палітвязняў, звяртаемся да вас з пытаннем:

Ці з'яўляецца пазіцыяАмбасадара Іосіфа Шагала адлюстраваннем афіцыйнай пазіцыі Дзяржавы Ізраіль па пытанні захавання правоў чалавека і праблеме палітвязняў у Беларусі, санкцый Еўрапейскага Звяза супраць службовых асобаў нашай краіны?

Просім вас выказаць афіцыйнае стаўленне Дзяржавы Ізраіль да сказанага Амбасадарам, падтрымаць альбо абвергнуць яго.

Мы не можам умешвацца ў кадравую палітыку ізраільскага МЗС. Але мяркуем відавочным, што пасля дапушчаных абразлівых для дэмакратычнай супольнасці Беларусі выказванняў далейшае знаходжанне с-ра Шагала на сваёй пасадзе ў нашай краіне наўрад ці будзе спрыяць падтрыманню пазітыўнага вобразу Дзяржавы Ізраіль у беларускім грамадстве.

З павагай,

Марына Адамовіч, жонка палітвязня Мікалая Статкевіча

Марына Лобава, маці палітвязня Эдуарда Лобава

Наталля Пінчук, жонка палітвязня Алеся Бяляцкага

Юрый Якубоўскі, айчым палітвязня Эдуарда Лобава

Валянціна Аліневіч, маці палітвязня Ігара Аліневіча

Уладзімір Аліневіч, бацька палітвязня Ігара Аліневіча

Валерыя Хоціна, жонка палітвязня Мікалая Дзядка

Аляксандр Дзядок, бацька палітвязня Мікалая Дзядка

Валянціна Яроменак, жонка палітвязня Уладзіміра Яроменка

Андрэй Саннікаў, экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі, былы палітвязень

Наталля Радзіна, галоўны рэдактар сайта charter97.org, былая палітвязніца

Павел Севярынец, былы палітвязень

Зміцер Дашкевіч, былы палітвязень

Анастасія Дашкевіч, былая палітвязніца

Алена Ліхавід, маці былога палітвязня

Алесь Міхалевіч, экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі, былы палітвязень

Мілана Міхалевіч, жонка былога палітвязня Алеся Міхалевіча

Людміла Мірзаянава, маці былога палітвязня Фёдара Мірзаянава

Клаўдзія Буланава, маці былога палітвязня Змітра Буланава

Зміцер Буланаў, былы палітвязень

Марына Шыбко, жонка былога палітвязня Аляксандра Фядуты

Ірына Халіп, былая палітвязніца

Таццяна Севярынец, маці былога палітвязня Паўла Севярынца

Сяргей Скрабец, былы палітвязень

Павел Вінаградаў, былы палітвязень

Святлана Вінаградава, жонка былога палітвязня Паўла Вінаградава

Сяргей Парсюкевіч, былы палітвязень

Аляксандр Атрошчанкаў, былы палітвязень

Дар'я Корсак, жонка былога палітвязня Аляксандра Атрошчанкава

Андрэй Кім, былы палітвязень

Зміцер Дрозд, былы палітвязень

Сяргей Казакоў, былы палітвязень

Анджэй Пачобут, былы палітвязень

Аляксей Шыдлоўскі, былы палітвязень

Аляксандр Класкоўскі, былы палітвязень

Фёдар Мірзаянаў, былы палітвязень

Аляксандр Францкевіч, былы палітвязень

Эніра Браніцкая, былая палітвязніца

Аляксандр Малчанаў, былы палітвязень

Аляксандр Казулін, экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі, былы палітвязень

Сяргей Казакоў, былы палітвязень

Мікіта Ліхавід, былы палітвязень

Алесь Кіркевіч, былы палітвязень

Мікалай Дземідзенка, былы палітвязень

Зміцер Бандарэнка, былы палітвязень

Уладзімір Кобец, былы палітвязень

Напісаць каментар 61

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках