19 красавiка 2024, Пятніца, 13:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прызыўніка накіравалі да псіхіятра за ўдзелу ў «Маладым фронце»

14

Жыхара Жлобіна Аляксандра Латышава ваенкамат накіраваў прайсці абследаванне ў Гомельскай абласной псіхіятрычнай бальніцы.

Пра гэта паведамляе сайт ПЦ «Вясна».

Раённы псіхіятр-псіхолаг даў папярэдняе заключэнне, у якім напісана, што прызыўнік «скаргі не выказвае, накіроўваецца ў сувязі з удзелам у партыі «Малады фронт» (раней)».

Папярэдні дыягназ, які паставіў раённы псіхіятр - «расстройства асобы».

На дадзены момант Аляксандр Латышаў праходзіць абследаванне ў абласным шпіталі. Па папярэдніх дадзеных, ніякіх адхіленняў лекары ў яго не знайшлі.

Адзначым, выпадкі прымянення карнай псіхіятрыі ў дачыненні да актывістаў апазіцыі і грамадскіх дзеячаў ужываліся ў Беларусі і раней. Таксама блогеры паведамлялі пра тое, што некаторых прызыўнікоў, якія хочуць прайсці альтэрнатыўную службу таксама накіроўвалі на абследаванне да псіхіятраў.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках