24 красавiка 2024, Серада, 17:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Недыпламатычны ліст» экс-кіраўніка МЗС Украіны ЗША і ЕЗ

41
«Недыпламатычны ліст» экс-кіраўніка МЗС Украіны ЗША і ЕЗ

Палітыка неўмяшання ЕЗ і ЗША выглядае відавочнай здрадай.

Уладзімір Агрызка - міністр замежных спраў Украіны з 2007 па 2009 год - напісаў зварот да кіраўнікоў ЗША і Еўразвяза ў сваім блогу на «Украинской правде». Пісаў на мове зразумелай тым, да каго ён звяртаўся.

Прыводзім тэкст ліста цалкам, так як ацэнкі ўкраінскага дыпламата актуальныя і для заходняй палітыкі ў дачыненні да Беларусі:

Ужо амаль тры месяцы ўкраінскі народ адстойвае сваё права на свабоду, дэмакратыю і ўласную годнасць. Сёння гэтая барацьба зноў выклікала кроў. Кіруючы рэжым узмацняе рэпрэсіі. Напружанне дасягнула мяжы. Магчымы новы, больш магутны, выбух народнага гневу. Наступствы могуць быць непрадказальнымі.

У гэтых умовах «палітыка неўмяшання» ЕЗ і ЗША выглядае відавочнай здрадай, асабліва ў святле палітычнага ціску Расеі, эканамічнага шантажу і прамога ўдзелу наймітаў у барацьбе супраць украінскага народа.

Вашы ўрады прынялі правільныя дэкларацыі. Вашы палітыкі робяць выдатныя заявы. Але для нашых уладаў і Крамля - гэта пусты гук. Яны разумеюць толькі мову сілы і рэальных дзеянняў.

Ваш бяздзейнасць у гэтых умовах развязвае ім рукі. Яны не збіраюцца ісці на кампраміс. Яны будуць працягваць мучыць украінцаў.

Але, можа быць вы менавіта да гэтага імкнецеся?

Чаму вы не ўвядзеце, як мінімум, мэтанакіраваныя санкцыі супраць тых, хто аддаў загад збіваць студэнтаў, галасаваць за дыктатарскія законы, страляць у мірных дэманстрантаў, пераследваць і мучыць тых, хто адстойвае еўрапейскія каштоўнасці ва Украіне.

Можа быць у вас ужо іншыя каштоўнасці?

Можа быць у вас ёсць таемныя дамоўленасці з Масквой аб яе пратэктараце над Украінай? Калі гэта так, вы павінны ведаць: так не будзе. Замест гэтага вы атрымаеце - новую крыніцу небяспекі ў Еўропе, у параўнанні з якой былая Югаславія падасца вам нязначнай дробяззю. Вы нават не ўяўляеце, на што здольныя ўкраінцы!

У нас можа быць два вынікі: рэальны калапс еўрапейскай мары і новая страшная Усходне-Азіяцкая імперыя, якая ў канчатковым выніку паглыне вас.

Прачніцеся!

Падумайце пра вашы маральныя абавязальніцтвы перад украінскім народам падчас расейскага генацыду - Галадамору 1932-1933 гадоў, калі вашы папярэднікі, у поўнай меры ўсведамляючы тое, што адбываецца, маўчалі. Пра мільёны ахвяр сярод ўкраінскага народа падчас Другой сусветнай вайны, калі два тырана двойчы спалілі ўкраінскую зямлю, але вашы палітыкі «нейкім дзіўным чынам» забыліся асудзіць і пакараць камунізм. Пра заклікі вашых палітыкаў у канцы 80-х гадоў заставацца ў новай Расейскай Імперыі, з-за вашага нежадання дзейнічаць супраць пагроз з Усходу.

Як вы сябе адчуваеце ў гэтай ролі?

Украінцы больш маўчаць не будуць. Мы будзем казаць праўду, як бы горка яна для вас не гучала. Магчыма гэта абудзіць ваша сумленне. Вашы дзеянні або ваша бяздзейнасць для нас будзе доказам таго, ці ёсць у вас сапраўдныя каштоўнасці, за якія вы гатовыя змагацца ці ўсё гэта проста блеф і амаральнасць.

Які сёння кошт «еўрапейскай мары»? Або пра гэта трэба спытаць Крэмль?

Можа быць цяпер вы зразумееце, што прыйшоў час дзейнічаць!

Пераклад: MediaPort

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках