17 красавiка 2024, Серада, 2:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінздраў Украіны: У сутыкненнях загінулі 25 чалавек

11
Мінздраў Украіны: У сутыкненнях загінулі 25 чалавек

25 чалавек загінулі ў сутыкненнях у сталіцы Украіны на працягу апошніх сутак.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Міністэрства аховы здароўя Украіны.

«Па стане на шэсць гадзін 19 лютага 2014 за перыяд з 10:00 20 хвілін 18 лютага згодна з аператыўнай інфармацыяй у брыгады экстранай медыцынскай дапамогі і ўстановы аховы здароўя горада Кіева па медыцынскую дапамогу звярнуўся 351 пацярпелы падчас сутыкненняў у цэнтры сталіцы.

Па дадзеных кіраўнікоў устаноў аховы здароўя па стане на шэсць гадзін раніцы 19 лютага шпіталізаваны 241 удзельнік масавых мерапрыемстваў.

Памерла 25 чалавек: восем з іх - пасля шпіталізацыі ў гарадскія ўстановы аховы здароўя (у тым ліку журналіст газеты «Вести»), чатыры ў шпіталі МУС, 13 загінулых былі дастаўленыя ў Кіеўскае гарадское клінічнае бюро судова-медыцынскай экспертызы», - гаворыцца ў паведамленні.

Сярод шпіталізаваных ва ўстановы аховы здароўя:

- работнікі праваахоўных органаў - 79 чалавек;

- журналісты - 5 чалавек;

- дэпутаты - 1 чалавек ( Пазяняк У.С. - па словах, збілі ў доме афіцэраў);

- дзеці да 18 гадоў - 3;

- замежныя грамадзяне - адсутнічаюць.

Нагадаем, 18 лютага ў цэнтры Кіева адбыліся найбольш жорсткія сутыкненні паміж дэманстрантамі і сілавікамі. Яны пачаліся ўчора раніцай адразу пасля адкрыцця пасяджэння Вярхоўнай Рады, на якім разлічвалі вырашыць палітычны канфлікт у краіне.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках