19 красавiка 2024, Пятніца, 20:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўтобусы «Менск-Кіеў» развярнулі на мяжы з Украінай

1
Аўтобусы «Менск-Кіеў» развярнулі на мяжы з Украінай

Аўтобусы «Менск-Кіеў» беларускага перавозчыка ў сераду вымушаныя былі вярнуцца ў Менск з-за немагчымасці перасекчы мяжу з Украінай.

«Нашы аўтобусы сёння ўначы нават праз мяжу не прапусцілі, прыйшлося вяртацца назад», - паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у сераду ў прыёмнай філіяла «Аўтобусны парк N2» ГП «Менсктранс».

На сайце прадпрыемства паведамляецца, што з 19 лютага два рэйса «Менск-Кіеў» будуць выконвацца да тарыфнага пункта «Чарнігаў АВ».

Першы адпраўляецца з Менска ў 18.30 па аўторках, чацвяргах, пятніцах, суботах і нядзелях (з Чарнігава - у 23:50 па серадах, пятніцах, суботах, нядзелях, панядзелках), другі - у 23:20 па пятніцах (з Чарнігава - у 16:10 па суботах).

«Пакуль невядома, колькі будуць дзейнічаць вымушаныя змены ў раскладзе. Будзем дзейнічаць у залежнасці ад развіцця сітуацыі ва Украіне», - праінфармавалі ў аўтобусным парку.

Філіял «Аўтобусны парк N2» ГП «Менсктранс» ажыццяўляе гарадскія, прыгарадныя, міжгароднія і міжнародныя пасажырскія перавозкі. Штодзённы выпуск аўтобусаў па будных днях на міжнародныя маршруты складае 23 адзінкі тэхнікі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках