25 красавiка 2024, Чацвер, 22:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прыклад для беларускай міліцыі (Відэа)

95

Супрацоўнікі «Беркута» ў шэрагу абласных цэнтраў Украіны перайшлі на бок народа.

У Чарнаўцах начальнік аблупраўлення УМВД Аляксандр Дзямідаў заявіў, што «букавінская міліцыя з народам». Як паведамляе Tvi, ён падышоў да мітынгоўцаў на плошчы перад абласной дзяржаўнай адміністрацыяй.

Людзі сустрэлі гэтую заяву апладысментамі і воклічамі «Ура!» і скандаваннем «Міліцыя з народам!»

Крыху раней падобны выпадак адбыўся ў Цярнопалі. «Беркутаўцы» прайшлі калонай па цэнтры горада, а затым выйшлі да тысяч дэманстрантаў, якія сабраліся на цэнтральнай плошчы, каб прасіць прабачэння за выкананне незаконных загадаў. На Еўрамайдане ў гэты час стаялі некалькі тысяч чалавек, піша «Цензор.НЕТ».

Праваахоўнікі Луцка афіцыйна заявілі аб сваёй салідарнасці з пратэстоўцамі і перайшлі на бок народа. Пра гэта ў сераду, 19 лютага, паведаміў начальнік мясцовай міліцыі Васіль Марчышак, піша Валынь Post.

Сёння прыблізна ў 11:40 калона мітынгоўцаў падышла да галоўнага гараддзела сталіцы Валыні. Да пратэстоўцаў выйшаў начальнік міліцыі і абвясціў, што праваахоўнікі «здаюцца». «Міліцыя не хоча канфлікту і пераходзіць на бок народа», - адзначыў Марчышак.

Напісаць каментар 95

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках