29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павел Знавец: Беларуская апазіцыя павінна дамовіцца пра байкот

11
Павел Знавец: Беларуская апазіцыя павінна дамовіцца пра байкот

Удзел у «выбарах» ні да чаго добрага не прыводзіць.

Пра гэта ў інтэрв'ю «Радыё Рацыя» заявіў былы дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі Павел Знавец.

- Пра якія выбары можна казаць, калі ўлада ў ходзе выбарчых кампаній ужо так закруціла гайкі, што нават не дазваляе агітаваць і праводзіць пікеты ў горадзе?

- Наколькі вядома, гэта можна рабіць у спецыяльна адведзеных месцах.

- Так, агітуйце там, дзе няма людзей. Што гэта за агітацыя? Сутнасць нармальнай любой кампаніі - данесці свае погляды да выбаршчыкаў. Нават напярэдадні апошняй прэзідэнцкай кампаніі кандыдаты праводзілі пікеты каля метро, у цэнтры горада. Але сёння маем тое, што маем. Мы робім крокі не наперад, а назад, калі казаць пра дэмакратычнасць "выбараў". Я ў свой час казаў, што ўсёй апазіцыі трэба прыняць сумесную заяву аб сваім няўдзеле ў кампаніі. І трэба было распаўсюджваць гэтую заяву любымі шляхамі - ад улётак да інтэрнэту. На жаль, мяне не ўсё падтрымалі. Маўляў, хай маладыя палітыкі паказваюць сябе, хай вучацца. Гэтыя трэніроўкі прыводзяць да таго, што людзі пакутуюць.

- Але агітацыя за байкот афіцыйна забароненая. Ці не так?

- Я ж не агітую, кожны чалавек сам для сябе павінен вырашыць, як яму паступаць. Проста апазіцыя павінна была весці інфармацыйную кампанію, тлумачыць сітуацыю. Трэба проста канстатаваць факты, а людзі не дурныя, разбяруцца.

- Скажыце, а наколькі значную ролю ў палітычным жыцці краіны гуляюць «дэпутаты» мясцовых саветаў?

- Лепш у людзей спытаць, ці ведаюць яны «народных абраннікаў». Я палітык, але я не ведаю сваіх «дэпутатаў». Той жа сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік афіцыйна заяўляе, што не ведае іх. Гэта ж пра нешта кажа. Ды і самі мясцовыя «дэпутаты» па сутнасці нічога не вырашаюць. Усе зацвярджаецца ў выканкамах. Тая ж Ярмошына адзначыла, што трэба выключаць сельсаветы, бо ад іх адны страты. Усе гэта разумеюць. Дык навошта такія саветы і такія «выбары»?

Нагадаем, пачынаючы з 1995 года ні адны «выбары» і ні адзін «рэферэндум», якія праводзіліся ў Беларусі, не былі прызнаныя міжнароднымі арганізацыямі.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках