26 красавiка 2024, Пятніца, 2:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Стрыжак: На Майдане ўпэўненыя, што выстаяць, нягледзячы ні на што

1
Андрэй Стрыжак: На Майдане ўпэўненыя, што выстаяць, нягледзячы ні на што

Каардынатар моладзевай сеткі прафсаюза РЭП Андрэй Стрыжак працуе валанцёрам у ініцыятыве «Євромайдан SOS».

- У нас тры «гарачых» тэлефона, на якія мы прымаем званкі ад пацярпелых і жадаючых стаць валанцёрамі, - распавёў «Салідарнасці» Андрэй Стрыжак. - У хвіліну на адзін нумар паступае прыкладна дзесяць званкоў. Шмат хто хоча здаць кроў для параненых, але медыкі кажуць, што донарскай крыві дастаткова. У нас ўстаноўленая сувязь з валанцёрскімі групамі, якія займаюцца перавозкай параненых і дастаўкай медыкаментаў і прадуктаў. Гэта не толькі «Аўтамайдан», але і проста неабыякавыя людзі.

На Майдане я быў у 9 раніцы, яшчэ да абвастрэння сітуацыі і да стральбы. Людзі вакол мяне сабраныя і спакойныя. Пасля падзей двух начэй і штурму Майдана яны настроеныя на перамогу. Ніхто не звяртае ўвагі на інфармацыю пра «ўсеўкраінскую антытэрарыстычную аперацыю». Народ мае намер стаяць да канца.

Як распавёў Андрэй Стрыжак, на апоўдзень па кіеўскім часе сітуацыя вельмі напружаная: шмат агнястрэльных раненняў, людзей вязуць на «хуткіх».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках