29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь і Расея пагражаюць санкцыямі Украіне

63
Беларусь і Расея пагражаюць санкцыямі Украіне

Мытны саюз можа ўвесці абмежаванні на пастаўкі прадукцыі з Украіны.

Асцярогі кантралюючых органаў выклікае нібыта зніжэнне ўзроўню кантролю іх бяспекі, піша "Інтэрфакс".

"Мы з беларускім калегам вельмі заклапочаныя сітуацыяй, якая складваецца на Украіне, і не выключаем, што можам увесці абмежаванні на ўвоз прадукцыі высокай ветэрынарнай і фітасанітарнай рызыкі з гэтай краіны", - паведаміў кіраўнік Рассельгаснагляду Сяргей Данкверт па выніках сустрэчы з кіраўніком ветслужбы Беларусі Юрыем Піваварчыкам у Бранску і тэлефонных перамоваў з намеснікам міністра аграрнай палітыкі Украіны Іванам Бісюком.

Абмежаванні таксама могуць закрануць і транзітныя перавозкі, дадаў ён.

Паводле яго слоў, умовы, у якіх працуюць украінскія эксперты, выклікаюць трывогу і сумнеў у іх дзеяздольнасці. Асабліва ў сувязі з тым, што ў краіне зарэгістраваныя выпадкі афрыканскай чумы свіней (АЧС).

Як адзначыў Сяргей Данкверт, у ветэрынарыі і фітасанітарыі супрацоўніцтва шмат у чым будуецца на даверы службаў. "І калі ўмовы працы ўкраінскай службы ў бліжэйшы час не палепшацца і больш за тое - будзе змена яе кіраўніцтва, то гэта будзе мець пэўныя наступствы для выбудаваных на працягу апошніх гадоў дзелавых адносінаў, - сказаў ён. - Яны не заўсёды былі бясхмарнымі, але ўкраінскія калегі стараліся працаваць так, каб гандаль паміж нашымі краінамі развіваўся".

Ён заявіў, што віды прадукцыі, на пастаўкі якой могуць быць уведзеныя абмежаванні, вызначыць маніторынг. "Наяўнасць АЧС у краіне не выклікае аптымізму", - сказаў ён.

Гаворачы аб сустрэчы з Піваварчыкам, ён паведаміў, што яны дамовіліся праводзіць сумесны маніторынг эпізаатычнага стану на прымежных тэрыторыях - у Бранскай і Гомельскай абласцях.

Напісаць каментар 63

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках