25 красавiка 2024, Чацвер, 20:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раман Якаўлеўскі: Калі беларусы кажуць пра Межыгор'е, яны ўспамінаюць Дразды

9
Раман Якаўлеўскі: Калі беларусы кажуць пра Межыгор'е, яны ўспамінаюць Дразды

Украінская тэма дамінуе ў размовах многіх беларускіх грамадзян.

Пра гэта заявіў палітычны аглядальнік Раман Якаўлеўскі, каментуючы сайту charter97.org апошнія падзеі ва Украіне.

«Паводле слоў Лукашэнкі, ён тройчы на працягу аднаго дня размаўляў з Пуціным, і ў хуткім часе павінна адбыцца нейкая сустрэча. Відавочна, што гэта тычыцца Украіны, якая мяжуе як з Расеяй, так і з Беларуссю. Мы таксама ведаем, што па паўафіцыйнай інфармацыі, у Беларусі праходзяць нейкія вучэнні праваахоўнікаў. Але гэта звычайная справа: калі ў суседняй краіне адбываюцца такія падзеі, то, безумоўна, гэта выклікае заклапочанасць і трывогу і ў беларускіх уладаў», - адзначыў ён.

Аглядальнік перакананы, што тое, што адбылося ва Украіне, то ёсць адхіленне Януковіча ад улады, з'яўляецца толькі пачаткам чарговай фазы станаўлення Украіны як самастойнай дзяржавы, а ў геапалітычным сэнсе - гэта чарговае паражэнне Пуціна на ўкраінскім фронце.

«І я хацеў бы звярнуць увагу на тое, што Юлія Цімашэнка казала на Майдане пра тое, што ўкраінскія падзеі будуць мець доўгатэрміновы ўплыў з наступствамі на астатнія краіны, дзе захоўваюцца аўтакратычныя рэжымы. Вядома, яна мела на ўвазе не Афрыку і Блізкі Усход, а постсавецкую прастору. Гэта я пачуў ад яе ўпершыню, і яна, вядома, мела рацыю. Дарэчы, у гэтым годзе Украіна старшынюе ў СНД, і цікава, як цяпер Кіеў будзе гэта выкарыстоўваць. Што ж тычыцца Беларусі, то па маіх асабістых назіраннях і кантактах, украінская тэма настолькі дамінавала і дамінуе сярод беларускіх грамадзян, што я выказаў жарт аб тым, што большасць іх хутчэй загаворыць па-украінску, чым па-беларуску, кожныя суткі гледзячы ўкраінскія тэлеканалы. Мне давялося пачуць, што калі шараговыя грамадзяне казалі пра рэзідэнцыю Януковіча Межыгор'е, яны воляй-няволяй успаміналі Дразды», - падкрэсліў Раман Якаўлеўскі.

Нагадаем, 22 лютага Вярхоўная Рада абвясціла імпічмент прэзідэнту Украіны і прызначыла новыя выбары на 25 траўня 2014 года.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках