19 красавiка 2024, Пятніца, 21:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польскія СМІ: Мясцовыя «выбары» ў Беларусі пройдуць без выбару

Польскія СМІ: Мясцовыя «выбары» ў Беларусі пройдуць без выбару

Сярэдняя колькасць кандыдатаў у «дэпутаты» - 1,2 чалавекі на месца.

«Толькі ў крыху больш чым 10% акругаў будзе больш аднаго кандыдата падчас сакавіцкіх «выбараў» мясцовых уладаў у Беларусі», - падкрэсліў старшыня Беларускага Хельсінкскага Камітэта Алег Гулак. «Па краіне ў сярэднім 1,2 кандыдата на месца. У пераважнай большасці выбарчых акругаў не будзе выбару», - дадаў ён.

На яго думку, той факт, што кандыдаты так скрупулёзна размеркаваліся па акругах, выклікае падазрэнні, што выбарчы працэс кіруецца зверху. Па дадзеных Цэнтральнай выбарчай камісіі, у 18.8 тысяч выбарчых акругаў будуць балатавацца 22,8 кандыдатаў, піша PAP (пераклад - charter97.org).

Намеснік старшыні праваабарончага цэнтра «Вясна» Валянцін Стэфановіч адзначыў, што ніводнаму з назіральнікаў грамадзянскай кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» не было дазволена азнаёміцца з дакументамі патэнцыйных кандыдатаў. «Большая частка выбарчай кампаніі была цалкам закрытая і ў 100% недаступная для грамадскасці», - сказаў ён.

Паводле апублікаваных учора дадзеных, зарэгістравана зусім няшмат кандыдатаў ад апазіцыі: 107 ад кампаніі «Гавары праўду», 88 ад партыі «Справядлівы свет», 81 ад Аб'яднанай грамадзянскай партыі, 42 ад Беларускай хрысціянскай дэмакратыі і Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), 38 ад руху «За свабоду», а таксама 27 ад партыі БНФ.

Паводле інфармацыі, агучанай сакратаром ЦВК Мікалаем Лазавіком у пачатку лютага, у камісіях, якія будуць весці падлік галасоў, толькі 23 прадстаўнікі ад апазіцыі. Гэта 0,03% складу ўсіх выбарчых камісій.

Варта адзначыць, што ў студзені Лукашэнка ўзнагародзіў ордэнам Пашаны кіраўніка Цэнтрвыбаркама Лідзію Ярмошыну, якой забаронены ўезд у ЕЗ і ЗША, так як пачынаючы з 1996 года ні адны «выбары» і ні адзін «рэферэндум», якія праводзяцца ў Беларусі, не былі прызнаныя міжнароднымі арганізацыямі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках