23 красавiка 2024, aўторак, 20:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Малако, кефір і смятана падаражаюць

42

Мінэканомікі зацвердзіла новыя гранічныя максімальныя адпускныя кошты на малочныя прадукты.

Пра гэта гаворыцца ў пастанове №10 ад 14 лютага 2014 года, якая апублікаваная на Нацыянальным прававым iнтэрнэт-партале. Дакумент уносіць дапаўненні і змяненні ў пастанову Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь №35 ад 26 красавіка 2012 года.

Гранічныя максімальныя адпускныя кошты на малако каровіна пастэрызаванае ўстанаўліваюцца ў межах 3075 - 5007 рублёў за літр (у залежнасці ад тлустасці), на кефір з каровінага малака тлустасцю да 3,5 адсотка - ад 2810 да 5051 рублёў, смятану тлустасцю да 25 адсоткаў - ад 12352 да 20091 рублёў.

Гранічны максімальны адпускны кошт на тварог тлустасцю да 9 адсоткаў уключна без смакавых дабавак і напаўняльнікаў устаноўлены ў памеры ад 16 232 да 20 941 рублёў за кілаграм.

У параўнанні з названымі ў пастанове ад 26 красавіка 2012 года, гранічныя максімальныя адпускныя кошты выраслі прыкладна ў два разы.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках