29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міхалевічу адмовілі ў закрыцці крымінальнай справы

Міхалевічу адмовілі ў закрыцці крымінальнай справы

СК зноў адмовіўся закрываць справу супраць былога палітвязня Алеся Міхалевіча.

Пра гэта экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі на выбарах 2010 года паведаміў на сваім акаўнце ў «Фэйсбуку».

«Я застаюся апошнім абвінавачаным па справе Плошчы 2010 года. Працягваю падаваць скаргі, каб паказаць, што лічу сябе невінаватым. На гэты раз папрасіў матываваную пастанову аб адмове спыніць крымінальную справу, як гэтага патрабуе крымінальна-працэсуальны кодэкс. Далі чарговую адпіску: вяртайся, тады будзем вырашаць», - напісаў ён.

Нагадаем, Алесь Міхалевіч, як і большасць іншых кандыдатаў у прэзідэнты, быў затрыманы ў ноч на 20 снежня 2010 года. Праз месяц яго вызвалілі са следчага ізалятара КДБ пад падпіску аб нявыездзе. Пасля вызвалення палітык арганізаваў прэс-канферэнцыю, на якой распавёў пра катаванні ў СІЗА. У сакавіку ён таемна выехаў з Беларусі і праз некалькі тыдняў атрымаў палітычны прытулак у Чэхіі. Ужо за мяжой Міхалевіча некалькі разоў затрымлівалі як асобу, абвешчаную ў міжнародны вышук па лініі Інтэрпола. У канцы ліпеня 2012 года апазіцыйны палітык атрымаў афіцыйнае апавяшчэнне аб тым, што ён выключаны з цэнтральнай базы дадзеных Інтэрпола як змешчаны ў вышуку.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках