18 красавiка 2024, Чацвер, 9:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Васіль Лявонаў: Палітыка ўладаў - гэта агра-эканамічны дэбілізм

9
Васіль Лявонаў: Палітыка ўладаў - гэта агра-эканамічны дэбілізм

Толькі свабода, а не дзяржаўны кантроль або дапамога можа выратаваць сельскую гаспадарку, лічыць экс-міністр.

Катастрафічны стан беларускага сялянства - гэта нашмат цяжэй па наступствах, чым крызіс у любой іншай галіне прамысловасці, лічыць былы міністр сельскай гаспадаркі Васіль Лявонаў, паведамляе «Рыдыё Рацыя».

На думку экс-міністра сельская гаспадарка - гэта больш, чым эканоміка, гэта лад жыцця са сваімі сацыяльнымі і псіхалагічнымі асаблівасцямі.

«Гэта агра-эканамічны дэбілізм і яго не выправіш, ён ідзе ад агульнай палітыкі. Гэтая праблема больш складаная, чым закрыццё машынабудаўнічых заводаў - гэта нашмат складаней. Уладам трэба змяніць палітыку, калі нічога не могуць даць, то хай дадуць свабоду і ўсё будзе нармальна, нічога больш не трэба», - лічыць Васіль Лявонаў.

Пры гэтым ён не згодны з тым, што беларуская вёска вымерла, спілася і ўжо не зможа адрадзіцца.

«Галоўнае, не перашкаджаць сялянам, і вёска зноў падымецца», - лічыць былы міністр.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках