Прэс-сакратар МЗС: Няхай ЕЗ не вучыць нас жыццю
4- 27.02.2014, 15:46
- 3,170
Тым, хто шмат гадоў вучыць Беларусь захаванню правоў чалавека, варта навесці парадак у сябе дома.
Пра гэта заявіў прэс-сакратар знешнепалітычнага ведамства Беларусі Зміцер Мірончык 27 лютага на брыфінгу ў Менску, перадае БелаПАН.
«Рыхтуючы даклад «Найбольш рэзанансныя выпадкі парушэння правоў чалавека ў асобных краінах свету - 2013», МЗС не ставіў перад сабой задачу дамагчыся нейкага адказу ці рэзанансу», - сказаў ён.
Мірончык адзначыў, што гэта быў ужо другі штогадовы даклад, падрыхтаваны міністэрствам.
«Задача была ў тым, каб паказаць, што тым, хто шмат гадоў вучыць Беларусь захаванню правоў чалавека, варта навесці парадак у сябе дома, - заявіў прэс-сакратар МЗС. - Прыведзеныя ў дакладзе факты не аспрэчваюцца, нас ніхто не спрабуе абвінаваціць у неаб'ектыўнасці».
Варта нагадаць, што ў беларускіх турмах і калоніях да гэтага часу знаходзяцца 11 палітычных зняволеных.