20 красавiка 2024, Субота, 3:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Збітага за нацыянальны сцяг пенсіянера будуць судзіць

3
Збітага за нацыянальны сцяг пенсіянера будуць судзіць

3 сакавіка ў судзе Цэнтральнага раёна пачнецца разгляд справы менчука Віктара Шаршуна.

Аднак неправамерныя дзеянні праваахоўнікаў не стануць прадметам судовага разбору, адзначае ПЦ «Вясна».

Паводле міліцэйскага пратаколу, Віктар Шаршун абвінавачваецца па артыкулах 23.4 «Непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі» і 23.5 «Абраза супрацоўнікаў міліцыі» КоАП Рэспублікі Беларусь.

Суддзя Валерый Есьман, які будзе весці працэс, таксама павінен разгледзець скаргу падсуднага пра «нязгоду з вядзеннем у дачыненні да яго адміністрацыйнага працэсу». З указаннем менавіта такога прадмета абскарджання пракуратура Цэнтральнага раёна перанакіравала ў суд скаргу Шаршуна, які прасіў правесці пракурорскую праверку адносна неправамерных дзеянняў міліцыі і прыцягнуць вінаватых асоб да адказнасці.

Прыняўшы такое нестандартнае рашэнне па скарзе збітага міліцыяй пенсіянера, пракуратура паведаміла, што яго зварот у частцы, якая тычыцца неправамерных дзеянняў супрацоўнікаў УУС адміністрацыі Цэнтральнага раёна Менска, накіраваны ў райаддзел Следчага камітэта.

Нагадаем, два тыдні таму міліцыянты збілі Віктара Шаршуна за тое, што ён вывесіў бел-чырвона-белы сцяг на балконе.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках