20 красавiка 2024, Субота, 4:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заўтра ў Менску адкрыюцца масленічныя кірмашы

1
Заўтра ў Менску адкрыюцца масленічныя кірмашы

Самы вялікі кірмаш адкрыецца 1 сакавіка каля Палаца спорту на праспекце Пераможцаў.

Наведвальнікам будуць прапанаваныя разнастайныя тавары да святочнага стала. Сваю прадукцыю прадставяць ААТ "Белрыба", Менскі камбінат хлебапрадуктаў, ААТ "Камунарка", УП "Менскі мясакамбінат", КУП "Менскхлебпрам" і іншыя.

Кулінары абяцаюць здзівіць неверагоднай разнастайнасцю бліноў: з маслам і смятанай, з салам і каўбасой, з ікрой, а для ласуноў - з варэннем, піша БелТА.

Кірмашы пройдуць і ў адміністрацыйных раёнах сталіцы. Так, у першы дзень каляндарнай вясны кірмашовыя гулянні разгорнуцца на пляцоўцы перад універсамам "Завадскі" па вуліцы Несцерава, каля ДК МАЗ, кінатэатра "Салют", Камароўкі, Менскага лядовага Палаца спорту, Менскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі, у парку ім . М.Паўлава, а таксама на пляцоўцы за СШ №1. А 2 сакавіка кірмашы адбудуцца ў Цэнтральным дзіцячым парку ім. М.Горкага і парку культуры і адпачынку ім. Чалюскінцаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках