24 красавiка 2024, Серада, 15:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Палатачнік»: За наведванне паліклінікі трэба плаціць

328
«Палатачнік»: За наведванне паліклінікі трэба плаціць

Улады рыхтуюць беларусаў да ўвядзення платы за наведванне дактароў.

«Дэпутат» Зміцер Шаўцоў настойвае на ўвядзенні «сімвалічнай» платы за паход у паліклініку.

Пра гэта член пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы, старшыня ГА «Беларуская асацыяцыя лекараў» распавёў у інтэрв'ю тэлеканалу ОНТ.

Былы галоўны лекар адной са сталічных паліклінік адназначна заявіў, што заробак лекарам неабходна павышаць, піша БелаПАН. Але, паводле яго слоў, самае галоўнае - гэта высокая нагрузка, з якой лекар сутыкаецца штодня. «Вядома, яе трэба нармаваць . І тады сама па сабе праблема будзе часткова вырашаная», - лічыць дэпутат.

Тое, што Менгарвыканкам знайшоў сродкі падняць заробак лекарам хуткай дапамогі - гэта прыклад для астатніх рэгіёнаў, адзначыў Шаўцоў. «Ужо вельмі даўно Менгарвыканкам выплачвае дадатковыя сродкі нашым лекарам розных катэгорый. Цяпер гэтыя даплаты сталі яшчэ больш. Гэта прыклад для пераймання іншым абласцям», - сказаў ён.

Што датычыцца выказванняў віцэ-прэм'ера Анатоля Тозіка аб тым, што грамадзяне павінны браць удзел у аплаце свайго лячэння, дэпутат Шаўцоў адзначыў: «Мы не правільна трактуем фразу «бясплатная медыцына». Яна не бывае бясплатнай. Яна бясплатная для нас з вамі, але для дзяржавы гэта каштуе каласальных грошай. І часам мы марнатраўна ставімся да ўласнага здароўя і па-спажывецку ставімся да сістэмы аховы здароўя. Гэта недапушчальна. Чалавек не павінен даводзіць сябе да сітуацыі, калі ён становіцца жыхаром паліклінікі».

На жаль, па словах Шаўцова, у кожнай паліклініцы знойдзецца досыць вялікая колькасць людзей, якія прыходзяць сюды больш за сто разоў на год. «Проста яны так хочуць. Яны хочуць прыйсці памераць ціск замест таго, каб купіць танометр, проста спытаць, проста пачытаць, інтэрпрэтаваць аналізы, пераспытаць, што доктар сказаў на мінулым прыёме. Гэта выліваецца ў досыць сур'ёзную нагрузку. Што робіцца ў кабінеце ў лекара? Сядзяць лекар, медсястра, пацыент і яшчэ там жа як мінімум два чалавекі «проста спытаць». Такога быць не павінна. Безумоўна, гэта выліваецца ў раздражняльнасць і пацыента, і лекара, высокую нагрузку, таму што лекар не можа сканцэнтравацца на адной праблеме, паставіць дакладны дыягназ. Гэта кажа і аб адсутнасці культуры, павагі да лекара», - канстатаваў спецыяліст.

Пацыент, упэўнены Шаўцоў, павінен быць зацікаўлены ў захаванні ўласнага здароўя: «Калі ён атрымлівае медыцынскую дапамогу бясплатна, то ён марнатраўна і ставіцца да гэтых рэчаў. Калі пацыент будзе хоць бы сімвалічна плаціць, ён ужо будзе ўдзельнікам у захаванні ўласнага здароўя, партнёрам», - канстатаваў дэпутат.

«Парламентары», паводле яго слоў, гатовыя да ўнясення адпаведных паправак у заканадаўства, калі патрэба ў гэтым узнікне.

Напісаць каментар 328

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках