19 красавiка 2024, Пятніца, 23:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэкрэтніцам гомельскага прадпрыемства затрымліваюць выплаты

7
Дэкрэтніцам гомельскага прадпрыемства затрымліваюць выплаты

Супрацоўніцам Гомельскай АПІСГ, якія знаходзяцца ў дэкрэце, пастаянна затрымліваюць выплату дапамог.

Пра гэта сайту charter97.org паведаміла адна з супрацоўніц прадпрыемства.

«Я працую на прадпрыемстве КУП «Гомельская АПІСГ» і ў дадзены момант знаходжуся ў дэкрэтным адпачынку. На станцыі ўсяго працуе прыкладна 200 супрацоўнікаў, з іх у дэкрэтным адпачынку знаходзяцца шасцёра. Вы самі выдатна ведаеце, колькі нам плацяць «дзіцячых», і на што іх можа хапіць. А ў гэтай арганізацыі іх наогул не хочуць плаціць. Кожны месяц іх затрымліваюць, а за студзень так і зусім не заплацілі, хоць зарплаты ўсім супрацоўнікам арганізацыі выдалі ў тэрмін. Няўжо дапамога на ўсіх дэкрэтніц у 12 мільёнаў такая праблема для арганізацыі? Тым больш, наколькі я ведаю, гэтыя грошы паступаюць з бюджэту», - абураецца яна.

Карэспандэнту charter97.org на Гомельскай абласной станцыі па хімізацыі сельскай гаспадаркі дадзеную інфармацыю каментаваць адмовіліся.

«Мы не абавязаныя адказваць вам», - заявіла супрацоўніца бухгалтэрыі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках