19 красавiка 2024, Пятніца, 15:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыянт на пікеце: Скручу і завязу ў лес

50

Супрацоўнік міліцыі пагражаў удзельнікам пікета ў Менску.

Інцыдэнт адбыўся ў нядзелю каля ўніверсама «Беларусь», дзе член Завадской выбарчай камісіі Вольга Пятроўна Крыжаноўская сумесна з супрацоўнікамі міліцыі (адзін з іх старшына Бобрык) запатрабавалі спыніць пікет па зборы подпісаў за вылучэнне ў якасці кандыдата на мясцовых «выбарах» сябра аргкамітэта па стварэнні партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя.

Прадстаўнікі ўлады прыніжалі актывістаў і пагражалі ім, патрабуючы аддаць падпісныя лісты, паведамляе прэс-служба БХД.

«Скручу і завязу адсюль у лес», - заявіў адзін з міліцыянтаў.

Пасля таго, як з-за паводзінаў прадстаўнікоў уладаў пачалі масава абурацца мінакі, член участковай камісіі сышла. За ёй сышлі і міліцыянты.

«Прадстаўнікі завадской выбарчай камісіі з'явіліся разам з міліцыяй вельмі раптоўна. І вельмі раптоўна зніклі, калі ўбачылі, што сварыцца з Віталём Рымашэўскім сабе даражэй. Ён іх вельмі добра спыніў. Прадстаўнікам выбарчай камісіі не спадабалася, што на стэндах быў надпіс «Беларуская хрысціянская дэмакратыя». Яны пыталіся: «Чаму вы не ад партыі, а напісана што ад партыі? Не маеце права, зварочваем». Прычым слова «партыя» нідзе не ўжывалася. БХД - ствараная партыя, якую ўлады баяцца рэгістраваць. І ўсімі сродкамі не даюць нават саму назву абсалютна легальна выкарыстоўваць на пікетах» - распавёў удзельнік мерапрыемства Павел Пракаповіч.

Фота: БХД
Напісаць каментар 50

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках