19 красавiка 2024, Пятніца, 10:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Штосьці не так»: масоўку прывезлі на ваенных грузавіках (Відэа)

32

Удзельнікі здымак вулічных эпізодаў прапагандысцкага фільма да іх пачатку мерзлі ў грузавіках каля будынка БДПУ.

Пра гэта паведаміў сайту charter97.org грамадскі актывіст Андрэй Кім. Ён таксама выклаў відэа, на якім паказаныя шэсць ваенных грузавікоў, а таксама некалькі аўтобусаў, у якіх на цэнтральны праспект Менска прывезлі ўдзельнікаў масоўкі для фільма.

«Ехалі сёння міма плошчы Незалежнасці і звярнулі ўвагу, як быдламасоўка выходзіла на здымкі «Авеля». Цікава, што яны даволі доўга да гэтага мерзлі ў ваенных грузавіках», - паведаміў Андрэй Кім.

Пра тое, што беларуская прапаганда задумала свой адказ фільму «Жыве Беларусь», стала вядома ў мінулым годзе.

Сяргей Ждановіч, вядомы як прадзюсер серыяла ПРААН «Вышэй за неба» і яго кампаніі, быў абраны Міністэрствам культуры Беларусі і адміністрацыяй Лукашэнкі для рэалізацыі праекта «Плошча кахання» («Авель»), які закліканы стаць беларускім афіцыйным адказам на «Жыве Беларусь» рэжысёра Кшыштафа Лукашэвіча па сцэнары Франака Вячоркі.

На прапагандысцкі фільм плануецца выдаткаваць каля 2 мільёнаў даляраў.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках