25 красавiка 2024, Чацвер, 12:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Беларуская энцыклапедыя»: Хакей у краіне пачаў развівацца з 1994 года

29
«Беларуская энцыклапедыя»: Хакей у краіне пачаў развівацца з 1994 года

Выдавецтва прэзентуе Энцыклапедыю беларускага хакея.

Выданне будзе прадстаўлена 5 лютага на XXI Менскай міжнароднай кніжнай выставе. Яно прысвечана «20-годдзю развіцця хакея суверэннай Беларусі і чэмпіянату свету па хакеі з шайбай, які будзе праходзіць у траўні 2014 года ў Менску». Энцыклапедыя падрыхтаваная ў цесным супрацоўніцтве з Федэрацыяй хакея Беларусі, піша «Наша Нiва».

Выходзіць, што, на думку дзяржаўнага выдавецтва, хакей у Беларусі пачаў развівацца толькі з 1994 года, калі да ўлады ў краіне прыйшоў Лукашэнка. Пра дасягненні нашых спарцменаў, якія былі раней, у выдавецтве, мабыць, забыліся.

Дзейнасць «Беларускай энцыклапедыі» фінансуе Міністэрства інфармацыі краіны.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках