29 сакавiка 2024, Пятніца, 7:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: У нас не можа быць катаклізмаў, акрамя як з-за эканомікі

148
Лукашэнка: У нас не можа быць катаклізмаў, акрамя як з-за эканомікі

Кіраўнік папярэдзіў аб магчымасці новых праблем у эканоміцы краіны.

Пра гэта Лукашэнка заявіў, падводзячы вынікі нарады па праблемных пытаннях развіцця прамысловага комплексу, якая прайшла ўчора.

Словы кіраўніка прыводзіць яго прэс-служба.

Падводзячы вынікі нарады, Лукашэнка даручыў яшчэ раз дэталёва прааналізаваць усе праблемныя пытанні ва ўрадзе і выйсці на прыняцце канкрэтных рашэнняў, якія дазволяць даць эканамічны эфект.

«Я не спрабую саскочыць і сесці ў другую лодку. Мы ўсе ў адной лодцы тут сядзім. І я не магу дапусціць, каб у краіне пайшлі нейкія катаклізмы. У нас не можа быць ніякіх катаклізмаў, акрамя як па адной прычыне - стан эканомікі, у дадзеным выпадку - прамысловасці , - падкрэсліў Лукашэнка.

Звяртаючыся да прэм'ер-міністра Міхаіла Мясніковіча, кіраўнік папярэдзіў, што па выніках першага квартала бягучага года прыйдзецца адказваць за вынік.

«Я Вам даю поўныя правы для таго, каб гэтую сітуацыю змяніць. Аж да кадраў, - сказаў ён. - Рабіце ўсё, што Вы лічыце патрэбным, каб мне потым не сказалі, што ў Вас бракавала нейкіх паўнамоцтваў. Майце на ўвазе, прабачэння ў гэтай справе не будзе. Я кажу аб выкананні прагнозных паказчыкаў на гэты год. У аснове ляжаць складскія запасы».

Лукашэнка таксама звярнуў увагу на недастаткова актыўную працу службовых асоб, замацаваных за канкрэтнымі прадпрыемствамі.

«Вы нічога не рабілі там. Вы з'ездзілі туды, як вялікія начальнікі, пагаварылі з дырэктарам, сустрэліся з калектывам. А я вас туды паслаў канкрэтна заняцца вытворчасцю», - адзначыў ён.

Напісаць каментар 148

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках