25 красавiка 2024, Чацвер, 2:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маці ўдзельніка Плошчы судзіцца з гродзенскім тэлебачаннем

26
Маці ўдзельніка Плошчы судзіцца з гродзенскім тэлебачаннем

Канал «Гродно Плюс» паказаў фота яе сына ў сюжэце пра затрыманне злачынца.

У Ленінскім судзе абласнога цэнтра адбылося апытанне бакоў. Ірына Салей запатрабавала ад аўтараў сюжэту і ад тэлеканала па 10 мільёнаў рублёў кампэнсацыі за маральную шкоду і прыніжэнне гонару і годнасці сына. Яна абураная дзеяннямі канала «Гродно Плюс» і назвала сюжэт правакацыяй, з-за якой давялося страціць шмат здароўя, паведамляе «Радыё Свабода».

Ёй тэлефанавалі сваякі, знаёмыя, распытвалі суседзі, а яна не ведала, што адказаць.

Ірына Салей абураная: «Паказваюць затрыманне злачынца, які згвалціў дзяўчыну на вуліцы Паўлоўскага, і тут жа паказваюць на экране здымак майго сына, які на самой справе знаходзіцца ў вышуку, але па палітычных матывах. Ён сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў і быў на Плошчы 19 снежня. І ён да гэтага злачынства не мае ніякага дачынення, таму што з'ехаў за мяжу».

Відэааператар Сяргей Пячэрыца і адказны Галіна Давыдзік, якая была аўтарам сюжэтаў, не прызналі, што дапусцілі памылкі. Аператар патлумачыў, што партрэт Аляксея Салея быў зняты выпадкова, бо здымкі вяліся аператыўна ў калідоры РАУС, дзе, акрамя дошкі «Іх вышуквае міліцыя», больш нічога не было. А тое, што так змантавалі, па яго словах, не мае значэння.

Давыдзік, якая адказвае і за мантаж сюжэту, патлумачыла, што ўзяла гэты здымак не ў сямейным альбоме, а на стэндзе ў міліцыі. І гэта, маўляў, не было памылкай: у падобных сюжэтах часта паказваюць дошку аб'яў са злачынцамі, каб міліцыі лягчэй іх было шукаць.

Праўда, пасля прагляду сюжэту ў судзе Давыдзік сказала, што разумее Ірыну Салей як маці, і заявіла, што канал можа перад ёй папрасіць прабачэння, і пракаментаваць сюжэт нанова.

Прадстаўнік тэлеканала Вячаслаў Горбач, які таксама сцвярджаў, што супрацоўнікі канала не дапусцілі ніякіх памылак пры выпуску сюжэту, сказаў Салей, што да суда справа магла б не дайсці, калі б пасля выхаду ў эфір гэтага матэрыялу яна прыйшла ў рэдакцыю і распавяла пра гэта.

Ірына Салей цяпер кажа, што ёй стала шкада журналістаў і таму яна яшчэ будзе думаць: забраць пазоў ці ўсё ж пакінуць.

Што тычыцца асобы Аляксея Салея і яго фота ў міліцыі, то Ірына Салей распавяла, што адразу пасля Плошчы пачаліся ператрусы, у тым ліку і ў іх кватэры. Паводле яе слоў, на сына хацелі завесьці крымінальную справу за нібыта незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць, але сведкаў не знайшлося.

Тады заявілі, што ў яго кампутары выяўленыя здымкі парнаграфічнага характару, распачалі крымінальную справу за распаўсюд парнаграфіі і абвясцілі Аляксея Салея ў вышук.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках