23 красавiка 2024, aўторак, 20:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

EPAM адхрысцілася ад Healthcare.gov

5
EPAM адхрысцілася ад Healthcare.gov

Кампанія з беларускімі каранямі EPAM Systems выступіла з адмысловай заявай з нагоды распрацоўкі Healthcare.gov.

«EPAM ніколі не ўдзельнічала ў распрацоўцы праграмнага забеспячэння для вэб-сайта Healthcare.gov і не мае дачынення да любых іншых абавязацельстваў, звязаных c Affordable Care Act (закон аб даступнай ахове здароўя). Любыя заявы аб адваротным з'яўляюцца абсалютна ілжывымі», - гаворыцца ў заяве.

Інфармацыя пра тое, што праграмісты з Беларусі працавалі над праектам HealthCare.gov, з'явілася 3 лютага на сайце freebeacon.com. Па дадзеных аўтараў нататкі, службы выведкі праінфармавалі пра гэта адміністрацыю прэзідэнта Барака Абамы на мінулым тыдні і папрасілі праверыць сістэму на наяўнасць шкоднасных праграм. Асцярогі выведкі выклікала патэнцыйная ўразлівасць сістэмы для кібер-нападаў у выпадку ўдзелу ў яе распрацоўцы праграмістаў, падкантрольных беларускім уладам.

Увагу службаў выведкі прыцягнула інтэрв'ю кіраўніка менскага Парку высокіх тэхналогій Валерыя Цапкалы.

"Адзін з нашых кліентаў - гэта сёння Міністэрства аховы здароўя ЗША. Мы як бы за грошы дапамагаем Абаме рабіць рэформу аховы здароўя", - заявіў дырэктар ПВТ Валерый Цапкала 25 чэрвеня 2013 года ў інтэрв'ю радыёстанцыі "Голос России".

Пазней прадстаўнік Нацыянальнага савета па бяспецы ЗША Кэйтлін Хэйдан заявіла, што спецыялісты міністэрства аховы здароўя і сацыяльных службаў «не знайшлі прыкметаў таго, што якія-небудзь праграмы былі створаныя ў Беларусі». Кампанія CGI Federal, якая распрацавала сайт HealthCare.gov, пацвердзіла, што беларускія праграмісты не ўдзельнічалі ў праекце.

EPAM Systems - амерыканская ІТ-кампанія, вытворца заказнога праграмнага забеспячэння, спецыяліст па кансалтынгу, рэзідэнт Беларускага парка высокіх тэхналогій. Штаб-кватэра кампаніі размешчаная ў Ньютаўне (ЗША, штат Пенсільванія).

Сайт Healthcare.gov, прызначаны для пошуку і куплі медыцынскай страхоўкі, быў запушчаны 1 кастрычніка 2013 года ў рамках рэформы аховы здароўя, якую праводзіць адміністрацыя Барака Абамы. У першы ж дзень сайт перастаў працаваць, не справіўшыся з вялікім наплывам карыстальнікаў. На распрацоўку партала сышло тры гады. Кошт работ склаў каля 292 мільёнаў даляраў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках