25 красавiка 2024, Чацвер, 10:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дварковіч і Мядзведзеў абвясцілі «малочную вайну» Беларусі

87
Дварковіч і Мядзведзеў абвясцілі «малочную вайну» Беларусі

Віцэ-прэм'ер Расеі ініцыюе антыдэмпінгавае расследаванне на рынку малочнай прадукцыі.

Прэм'ер-міністр суседняй дзяржавы Дзмітрый Мядзведзеў пагадзіўся, што расейская малочная прадукцыя павінна ўваходзіць на беларускі рынак, перадае РІА «Новости».

«Мы павінны будзем у хуткім часе ў дачыненні да малочнай прадукцыі ініцыяваць антыдэмпінгавае расследаванне ў дачыненні да, перш за ўсё, еўрапейскіх краін: субсідыі там звышвысокія, і гэта ўжо наносіць шкоду нашай галіне. Але праблемы і з Беларуссю», - сказаў Аркадзь Дварковіч на селектарнай нарадзе па развіцці сельскай гаспадаркі.

Кіраўнік урада адзначыў, што Расеі «трэба навучыцца карыстацца ўсім гэтым арсеналам».

«Трэба актыўную пазіцыю займаць. Што да Беларусі, сітуацыя павінна быць празрыстая і сіметрычная, таму што ў нас з імі практычна агульны рынак, адзіная мытная прастора, але калі сюды прыходзяць беларускія вытворцы, то і мы павінны мець магчымасць туды прыходзіць», - заявіў ён.

Напісаць каментар 87

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках