20 красавiка 2024, Субота, 16:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леў Марголін: утылізацыйны збор ударыць па МАЗе

15
Леў Марголін: утылізацыйны збор ударыць па МАЗе

Падаражанне МАЗаў зробіць іх неканкурэнтаздольнымі на расейскім рынку.

Такое меркаванне выказаў эканаміст Леў Марголін, каментуючы сайту charter97.org увядзенне ў Беларусі ўтылізацыйнага збору.

«Калі Расея ўступіла ў Сусветную гандлёвую арганізацыю, яна павінна была знізіць мытныя плацяжы на ўвазны аўтатранспарт. І таму, каб кампенсаваць страты ад гэтых зніжак, увяла гэты ўтылізацыйны збор. Спачатку толькі для вытворцаў за межамі Мытнага саюза, але тыя абурыліся, падалі ў Еўрапейскі суд, і Расеі прыйшлося ўстанаўліваць гэты збор для ўсіх вытворцаў, нават для сваіх. Але што да расейскіх вытворцаў, яны кампенсуюць гэта прадпрыемствам, і гэтыя сумы закладзеныя ў дзяржаўны бюджэт. А ўжо саюзнікаў па МС гэта не датычыцца, і кожная краіна павінна сама шукаць рашэнне гэтага пытання. І тут галоўная праблема нават не з легкавым транспартам, таму што, як кажуць, не жылі добра - не трэба і прывыкаць. Галоўная праблема для нашых МАЗаў, таму што на іх таксама распаўсюджваецца гэты ўтылізацыйны збор, і ён досыць вялікі. А з улікам таго, што ў нас галоўны рынак Расея, то трэба будзе задумвацца, што рабіць, і, напэўна, таксама ў бюджэце будуць закладзеныя нейкія сродкі для кампенсацыі вытворцам. У адваротным выпадку кошты стануць яшчэ больш, і нашы машыны будуць яшчэ менш канкурэнтаздольнымі на расейскім рынку», - адзначыў ён.

Эканаміст дадаў, што калі Беларусь не ўвядзе такі збор, то зноў стане «чорнай дзіркай», праз якую гэтыя легкавікі будуць трапляць на расейскую тэрыторыю.

«Але, вядома, збор ад таго транспарту, які будзе прадавацца ў Беларусі, будзе заставацца ў нашым бюджэце. Можа, гэтыя грошы як раз пойдуць на кампенсацыю тым нашым вытворцам, якія адпраўляюць транспарт на Расею, а, можа, яшчэ кудысьці. У нас жа ніколі не бывае лішніх грошай, а гэта будзе яшчэ адной крыніцай, каб абабраць людзей», - сказаў на заканчэнне Леў Марголін.

Нагадаем, з 1 сакавіка ў Беларусі пачынае дзейнічаць указ аб утылізацыйным зборы. Указ аб яго увядзенні падпісаў Лукашэнка.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках