25 красавiка 2024, Чацвер, 18:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: адваротны бок Менска

49

Блогер паказала беларускую сталіцу з нязвыклага для турыстаў боку.

Фотаздымкі, якія апублікавала ў сваім блогу карыстальнік voolchitza, моцна адрозніваюцца ад відаў галоўных вуліц, новабудоўляў і таго, што ўлады звычайна паказваюць замежнікам.

«Калі не гуляць па цэнтральных вуліцах, але працягваць крочыць па цэнтральных раёнах, можна сустрэцца з мінулым або сапраўдным, якое хаваецца, але існуе», - піша яна ў каментары да здымкаў. 

Не верце што менчукі шэрыя. Яны як мінімум любяць чырвонае

І рытм горада ў нас не павольны. А з дызайнам трэба нешта рабіць, так. І гэтыя рашоткі на вокнах ад каго?

Так што там з «сысці з цэнтральнай вуліцы і...»?

Або так... Гэта ў той час калі квадратны метр каля кальцавой - больш за $999,9

Мая любімая шыльда, кожны раз чытаю па-новаму

«Усё ў адным» - тут і клумбы і крама «назад у 90-я» або «прывітанне ад бабулі». Толькі сакрэт падстаўкі пад акном не магу разгадаць. Можа там бутэлькі здавалі раней?

Амерыканцы б зайздросцілі

Сад-агарод-цяпліца

Не магу адказаць, што гэта. Думаю, домік-будан.

Від ззаду і брамка-уваход

Хлеў-склеп! Як кажа Сяргей Макшанаў, «Любы багаты мужчына марыць пра склеп. Дзе будуць ляжаць бочкі з віном, галава сыру, вісець хамон...»

Напісаць каментар 49

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках