29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Алімпіяду Коля прыехаў у дарагой куртцы «Мoncler»

362

У той час, як краіна змагаецца з імпартам, сын Лукашэнкі апранаецца ў лепшыя заходнія маркі.

На куртку, у якую быў апрануты сын беларускага дыктатара, звярнула ўвагу журналістка Галіна Навумчык.

«Толькі што паказалі Лукашэнку на адкрыцці Алімпіяды ў Сочы. Лёгка было разгледзець куртачку Колі, куртка фірмы «Moncler». Гэтая фірма лічыцца вытворцай самых дарагіх пухавікоў у свеце. Куртачка Колі каштуе не менш за 500 еўра. У паўтара разы больш, чым сярэдняя месячная зарплата настаўніка», - напісала журналістка ў «Фэйсбуку».

Нагадаем, што сам Лукашэнка не раз быў заўважаны ў вопратцы самых дарагіх заходніх брэндаў.

Напісаць каментар 362

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках