23 красавiка 2024, aўторак, 18:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітвязню Дзядку адмовіліся перадаць прадуктовую перадачу

13
Палітвязню Дзядку адмовіліся перадаць прадуктовую перадачу

Адміністрацыя Магілёўскай турмы, дзе знаходзіцца Мікалай Дзядок, адмовілася прымаць для яго прадуктовую перадачу.

Пра гэта паведаміла жонка палітвязня Валерыя Хоціна, паведамляе «Радыё Свабода».

«Прыслалі яму бандэроль: пару «снікерсаў», цыгарэты, якія ён прасіў, гарбату. Ён паведаміў, каб дасылалі, маўляў, можна, алё вось прыйшло паведамленне, што бандэроль вяртаецца. Не прапусцілі. Пакуль не ведаем, чаму не дазволілі. Атрымліваецца, што кніжную бандэроль прапусцілі, а гэтую не», - распавяла яна.

Раней сваякі даслалі Мікалаю Дзядку некалькі кніг. Паводле ягоных слоў, ён прачытаў усе кнігі з турэмнай бібліятэкі, якія яго цікавілі.

«У апошніх лістах Мікалай не скардзіўся на дрэннае здароўе», - паведаміла Валерыя Хоціна.

Нагадаем, Мікалай Дзядок, а таксама тыя, хто праходзіў з ім паводле адной справы, Ігар Аліневіч, Аляксандр Францкевіч, Максім Веткін былі асуджаныя судом Заводскага раёну Менска 27 траўня 2011 года. Яны былі прызнаныя вінаватымі ў злачынствах, прадугледжаных ч. 2 арт.339 Крымінальнага кодэкса Беларусі (злоснае хуліганства) і ч.2 і 3 арт.218 КК (наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці). Ім інкрымінаваўcя шэраг нападаў на будынкі і падпалы, у прыватнасці правядзенне несанкцыянаванай антываеннай акцыі каля будынку Міністэрства абароны ў 2009 годзе, закідванне бутэлькамі з запальнай сумессю тэрыторыі амбасады Расеі ў Менску і будынка турмы на вуліцы Акрэсціна ў 2010 годзе.

Праваабаронцы ўважаюць прысуд Мікалаю Дзядку і іншым асуджаным паводле гэтай справы палітычна матываваным і ўважаюць Мікалая Дзядка за палітычнага зняволенага.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках