20 красавiка 2024, Субота, 16:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску закрыты рух па вуліцы Магілёўскай

5
У Менску закрыты рух па вуліцы Магілёўскай

Сёння раніцай праваліўся вялікі ўчастак асфальту на праезнай частцы на вуліцы Магілёўскай у Менску.

Пра гэта паведаміла БелТА старэйшы інспектар па агітацыі і прапагандзе АДАІ Кастрычніцкага раёна Вольга Прышчэпа.

"Па гэтай прычыне перакрыты рух ад вуліцы Прыгожай да вуліцы Чкалава. Не ходзіць грамадскі транспарт", - удакладніла інспектар. У выніку правалу асфальту ніхто не пацярпеў, у тым ліку не быў пашкоджаны ні адзін аўтамабіль. Зараз на месцы працуюць дарожныя службы.

У сваю чаргу ў ДАІ ГУУС Менгарвыканкама паведамілі, што за мінулыя суткі ў Менску зарэгістравана 35 ДТЗ, пры якіх адзін чалавек атрымаў раненні. Таксама за суткі ў сталіцы затрымана 20 чалавек, якія кіравалі транспартнымі сродкамі ў стане ап'янення, а яшчэ 23 кіроўцы не мелі права кіравання.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках