20 красавiка 2024, Субота, 1:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дональд Туск: Трэба дамагчыся поўнай незалежнасці Еўропы ад Расеі

27
Дональд Туск: Трэба дамагчыся поўнай незалежнасці Еўропы ад Расеі

Польшча заклікае еўрапейскія дзяржавы сур'ёзна аднесціся да сітуацыі ва Украіне.

Падчас наведвання берагавога ракетнага дывізіёна ВМС Польшчы, які размешчаны ў Сяміровіцы, прэм'ер-міністр Дональд Туск заявіў, што Варшава абавязаная нагадваць Еўрапейскаму Звязу аб правільным кірунку усходнееўрапейскай палітыкі, перадае Polskie radio.

Кіраўнік польскага ўраду дадаў, што будзе нагадваць саюзнікам аб неабходнасці незалежнасці ад уплыву Расеі. «Неабходна будаваць поўную палітычную, фінансавую і энергетычную незалежнасць Еўропы» - сказаў Дональд Туск. Паездка прэм'ер-міністра ў Сяміровіцы звязаная са святкаваннем 15-х угодкаў далучэння Польшчы да NATO.

Ракетны дывізіён у Сяміровіцы прызначаны для прыкрыцця галоўных ваенна-марскіх баз Польшчы ад нападаў караблёў верагоднага праціўніка, а таксама для забеспячэння дзеянняў флота ў прыбярэжнай зоне. Як адзначаюць польскія ваенныя эксперты, дзякуючы сваёй мабільнасці дывізіён здольны прыкрыць практычна цалкам узбярэжжа Польшчы. Пры гэтым ён можа паражаць не толькі надводныя, але і наземныя мэты на далёкасці да 200 кіламетраў.

Нагадаем, раней ЗША заявілі пра тое, што гатовыя цалкам забяспечыць незалежнасць Еўропы ад паставак газу з Расеі.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках